Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Паверанны ў справах перад Сталым Саветам АБСЭ ў Вене, заклікаў ПА АБСЭ працягваць назіраньне ў Беларусі, а таксама абмаляваў агульнае становішча ў краіне перад выбарамі. «Разьвіцьцё сытуацыі ў Беларусі перад выбарамі выклікае сур`ёзную закляпочанасьць Злучаных Штатаў. Сувязь паміж зьнікненьнямі людзей у апошнія два гады і дзяржаўнымі «эскадронамі сьмерці» патрабуе доказаў. Аднак, вялікая колькасьць крыніцаў, у тым ліку Алег Алкаеў, былы высокі чыноўнік у Міністэрстве Ўнутраных справаў, зрабілі сур`ёзныя заявы, якія павялічваюць нашую занепакоенасьць у тым, што такая сувязь сапраўды існуе. Мы ўспрымаем гэтыя абвінавачваньні з усёй сур`ёзнасьцю і заклікаем да поўнага, незалежнага і адкрытага для грамадзкасьці расьследаваньня». Ніжэй чытайце тэкст ягонай заявы цалкам:
Сёньня беларуская афіцыйная прэса агучыла зьвесткі аб датычнасьці Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ да дзейнасьці выведкі. У гэтых матэр`ялах гаворыцца пра тое, што КНГ зьяўляецца адной з арганізацыяў, якая праводзіць у Беларусі аперацыю пад кодавым назовам «Белы бусел». Пры гэтым паведамлялася, што мэта гэтай аперацыі дабіцца за час верасьнёўскіх прэыздэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь адхіленьня ад улады Аляксандра Лукашэнкі. КНГ АБСЭ абвергла ўсе гэтыя зьвесткі: «Артыкул зьяўляецца спробай дыскрэдытаваць кансультатыўную і назіральную дзейнасьць групы АБСЭ», - гаворыца ў прэс-рэлізе КНГ, распаўсюджаным у Менску.
Міжнародная Ліга Правоў Чалавека, міжнародная няўрадавая арганізацыя па правох чалавека з кансультатыўным статусам пры Эканамічным і Сацыяльным Савеце ААН, зьвярнулася да Лукашэнкі, каб выказаць сур’ёўзную закляпочанасьць адносна двух пісьмовых папярэджаньняў, нядаўна атрыманых вядомай правабарончай арганізацыяй “Вясна”. У сваім звароце да прэзыдэнта Беларусі Аляксандру Лукашэнкі Кэтрын Фіцпатрык, выканаўчы дырэктар гэтай арганізацыі, піша:
Місія АБСЭ ў Беларусі крытыкуе мясцовыя ўлады за прадузятае асьвятленьне прадвыбарчай кампаніі. Глава місіі Хаэр Бальян заявіў, што 60% эфірнага часу на беларускай тэлевізыі прысьвячаецца выключна Аляксандру Лукашэнку. Матэр’ялы ж, прысьвечаныя іншым кандыдатам носяць адкрыта негатыўны характар. Нагадаем, што з учарашняга дня ў Беларусі праходзіць датэрміновае галасаваньне, прычым агітацыя яшчэ ня скончылася.
Інфармацыя па праграме паралельнага падліку галасоў была сабрана грамадзянскай ініцыятываю “Незалежнае назіраньне” з 5,89% усіх вучасткаў Рэспублікі Беларусь. Вучасткі былі адабраныя метадам сацыялягічнай выбаркі і раўнамерна прадстаўляюць усе рэгіёны краіны. Паводле інфармацыі, якая паступіла ад назіральнікаў “Незалежнае назіраньне” у першы дзень датэрміновапга галасаваньня прагаласавала каля 3,5% выбаршчыкаў. Дадзеныя, атрыманыя назіральнікамі ад членаў выбарчых камісіяў, істотна не адрозьніваюцца ад іхніх асабістых падлікаў. У агульнай суме розьніца не пераўзыходзіць сотых доляў працэнту.
За першы дзень датэрміновага галасаваньня па Менскай вобласьці прагаласавала 2,3% усіх выбаршчыкаў. Самы высокі паказчык тых, хто прагаласаваў датэрмінова – у Слуцкім раёне – 6,3%. Такі вялікі працэнт прагаласаваўшых ў першы дзень можна патлумачыць: “вертыкальлю” дадзены загад галасаваць датэрмінова. Так, старшыня Дзяржынскага райвыканкаму Ткачоў абавязаў механізатараў і даярак раёну галасаваць датэрмінова. Страшыня калгасу “Прамень” Копыльскага раёну Усін Аляксандар Мікалаевіч такое самае ўказаньне даў усім жыхарам калгасу.
У прэс-цэнтар Хартыі’97 зьвярнуўся супрацоўнік аднаго з дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжою, які да нядаўнага часу працаваў у цэнтральным апараце міністэрства замежных справаў у Менску. Ён заявіў, што ўлады рыхтуюць фальсыфікацыю вынікаў галасаваньня на выбарах прэзыдэнта з удзелам грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца за межамі краіны. Па ягонай інфармацыі, у МЗС і замежных установах створаная сыстэма фальсыфікацыі выбараў, якія праводзяцца за межамі краіны.
Са спазьненьнем быў надрукаваны наклад незалежнай газэты “Народная воля” ад 5 верасьня. Выконваючы абавязкі дырэктара друкарні “Мэджык” – намесьнік старшыні Дзяржкеамдруку Ўладзімер Глушакоў – забараніў друкаваць газэту, на першай старонцы якой быў зьмешчаны прадвыбарчы калаж “Лукашэнка- гэта мінулае, Ганчарык – гэта будучыня”. Забарону зьнялі толькі пасьля таго, як калаж замянілі анонсам “гарачай лініі” з кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімерам Ганчарыкам.
Прадвыбарчыя жарсьці ў Беларусі распальваюцца з кожным днём. Апазыцыя ладзіць мітынг за мітынгам. У аўторак яна правяла несакцыянаваную акцыю ля рэзыдэнцыі главы дзяржавы. Каля 50 актывістаў беларускай апазыцыі, сярод якіх лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і адзін з кіраўнікоў Беларускага народнага фронту Вячаслаў Сіўчык, сталі ўздоўж прашпэкту Францыска Скарыны ў цэнтры Менску й трымалі ў руках партрэты зьніклых палітычных дзеячоў рэспублікі. На выбарах прэзыдэнта Беларусі, надыходзячых ў бліжэйшую нядзелю, галоўным супернікам дзейнага главы дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі стане, на агульную думку, адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў Беларусі Ўладзімер Ганчарык. Сёньня ён адказвае на пытаньні карэспандэнта "Известий".
Назіральнікі ўжо прыехалі ў Менск. Беларускі парлямэнт меў статус спэцыяльнага прадстаўніка ў ПАСЭ з 1992 году, аднак, праз 5 гадоў, пасьля незаконнага рэферэндуму 1996 году і разгону Вярхоўнага Савету, Беларусь пазбавілі гэтага статуса й працэдура далучэньня да Савету Эўропы замарожаная. Аднак Парлямэнцкая Асамблея вырашыла падтрымліваць кантакты з рознымі палітычнымі сіламі ў Беларусі, каб падтрымаць дэмакратычныя працэсы ў краіне.
На думку членаў палітсавету прадвыбарчага штабу Ўладзімера Ганчарыка, што сабраліся на паседжаньне 4 верасьня, шанцы на перамогу адзінага кандыдата дастаткова вялікія. Сацыяльныя апытаньні сьведчаць пра ўстойлівую тэндэнцыю роста рэйтынгу адзінага кандыдата. Між тым, улады спрабуюць сфальсыфікаваць вынікі выбараў, зарпрашаючы грамадзянаў галасаваць датэрмінова. Аднак калі колькасьць датэрмінова прагаласаваўшых складзе 30-40%, то зьявіцца неаспрэчная падстава лічыць выбары сфальсыфікаванымі. Бо ўсе сацыялягічныя апытаньні сьведчаць, што датэрмінова зьбіраецца прагаласаваць толькі 8-10% выбаршчыкаў.
4 верасьня жыхары Беларусі сталі сьведкамі чарговага прадвыбарчага шоў, якое груба парушае дзейнае заканадаўства. Праведзеная за дзяржаўны кошт сустрэча кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі з выбаршчыкамі ў Палацы Рэспублікі трансьлявалася на ўсю краіну па радыё і тэлевізыі. Вядома, астатнія кандыдаты такіх магчымасьцяў ня маюць. У гэтай сувязі прэс-цэнтар прадвыбарчага штабу адзінага кандыдата Ўладзімера Ганчарыка выступіў з заяваю: “Уся прадвыбарчая кампанія Аляксандра Лукашэнкі пабудавана на цынічным падмане блага інфармаваных людзей”, - гаворыцца ў ім.
Прапагандысты з прадвыбарчай каманды Лукашэнкі робяць адну памылку за другой. Па самых прыблізных падліках за апошні тыдзень яны здолелі абваліць і без таго невысокі рэйтынг галоўнага хакеіста на 10-15%. Спачатку яны згубілі ўсіх афіцэраў і салдат, калі паказалі маёра Лукашэнку ў аперэтачнай форме і генэральскіх лампасах. Пасьля наведваньне прайгранага футбольнага матчу Беларусь – Украіна. Затым неталенавітае кіно “Адзін дзень з прэзыдэнтам” па расейскаму каналу РТР, дзе Лукашэнка хлусіў направа і налева, сьнедаў грэйпфрутамі, фальшыва іграў на баяне і пужаў сваю ўнучку. І вось сёньня прапагандыская каманда нанесла свайму шэфу яшчэ адзін сакрушальны ўдар – сьвет пабачыў спэцыяльны выпуск газэты “Советская Белоруссия”. У ім сцьвярджаецца, што на Беларусі пасьпяхова ўкараняецца плян “Белы бусел”, у выніку якога Лукашэнка будзе зьвергнуты са сваёй пасады.
5 верасьня, з 16.30 да 17.30 Уладзімер Ганчарык наведае рэдакцыю газэты “Народная воля” і будзе адказваць на пытаньні чытычоў. Тэлефануйце, калі ласка! Тэлефон “Гарачай лініі” – 206 –68-71 Жадаючыя могуць прысылаць свае пытаньні па электроннай пошце: silich@tut.by, ці па факсе 206-69-04
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 9 верасьня старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла зьвярнулася да суайчыньнікаў на радзіме. Яна адзначыла, што сёньня беларусы маюць магчымасьць выбраць альтэрнатыву існаму рэжыму, які, на ейную думку, зьнічтажае матэр’яльныя і духовыя рэсурсы Беларусі і агароджвае ад цывілізаванага сьвету.
Апазыцыя можа забясьпечыць “годную альтэрнатыву, якая кідае выклік ягонаму аўтарытарнаму рэжыму”, - заявіў глава Кансультатыўна-назіральнае групы (КНГ) АБСЭ ў Беларусі Ханс-Георг у артыкуле, які 4 верасьня апублікавала расейская “Независимая газета”. На думку Віка, нягледзячы на тое, што беларуская дзяржаўная тэлевізыя, радыё і газэты правозяць кампанію ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі – “гэтага ўяўнага “любимого сына страны”, які насамрэч зьяўляецца былым кіраўніком калгасу і афіцэрам памежнага аддзелу КДБ”, - ніхто ня можа з упэўненасьцю прадказаць, якім будзе вынік выбараў. Вік піша, што асноўнымі прычынамі аб’яднаньня беларускай апазыцыі зьяўляюцца “заняпад і дыктатарства” – два слова, якія, на ягоную думку, лепш за ўсё адлюстоўваюць сытуацыю ў Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка ў аўторак заявіў, што дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл “видимо, и не читал” зварот адносна выбараў у Беларусі, які быў распаўсюджаны ад імя Паўэлла некалькі дзён таму. У гэтай заяве гаворыцца, што Беларусь паступова ператвараецца ў краіну-ізгоя, і ўрад Амэрыкі мае сумневы наконт сумленнасьці выбараў у рэспубліцы. Па словах Лукашэнкі, сапраўдны аўтар звароту – Майкл Козак, амбасадар ЗША ў Беларусі: “Это стряпня посольства Соединенных Штатов Америки. Это обращение так называемого Пауэлла, он его, видимо, и не читал, а вот подготовлено Козаком в резиденции посла США в Беларуси в Минске. За 10 дней до его обнародования оно лежало у меня на столе, извлеченное из посольства Соединенных Штатов Америки разведкой России и Беларуси”
У панядзелак амбасадар ЗША ў Менску Майкл Козак разам са сваёй амбасадаю адпачываў ад працы з нагоды Дня ўдзячнасьці і не падазраваў, што стане героем дня ў брытанскай “Таймс”, на расейскім НТБ і ў беларускай “Панараме”. Маскоўская карэспандэнтка “Таймс” Эліс Лагнада – чалавек левых поглядаў, перакананя ў тым, што ЗША праводзяць у Беларусі такую самую палітыку імперыялізму, як і ў Паўднёвай Амэрыцы, - апублікавала 3 верасьня артыкул пад назовам “ЗША прымяняюць “палітыку контрас” у камуністычнай Беларусі”.
Да правядзеньня кампаніі па назіраньню за ходам датэрміновага галасаваньня па выбарах прэзыдэнта прыступілі актывісты ЗУБРа і Маладога Фронту 4 верасьня. Як адзначаў на прэс-канферэнцыі 4 верасьня ў Менску лідэр “Маладога фронту” Павал Севярынец, падчас датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі могуць быць дапушчаныя масавыя фальсыфікацыі. “Мы ведаем, што студэнтаў зьбіраюцца прымушаць да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні, а пасьля – сфальсыфікаваць вынікі галасаваньня”, - сказаў Севярынец.