Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗУБР і Малады Фронт пачалі кампанію назіраньня за ходам датэрміновага галасаваньня 11:01, 05/09/2001
Да правядзеньня кампаніі па назіраньню за ходам датэрміновага галасаваньня па выбарах прэзыдэнта прыступілі актывісты ЗУБРа і Маладога Фронту 4 верасьня. Як адзначаў на прэс-канферэнцыі 4 верасьня ў Менску лідэр “Маладога фронту” Павал Севярынец, падчас датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі могуць быць дапушчаныя масавыя фальсыфікацыі. “Мы ведаем, што студэнтаў зьбіраюцца прымушаць да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні, а пасьля – сфальсыфікаваць вынікі галасаваньня”, - сказаў Севярынец.
Такая інфармацыя, па ягоных словах, ёсьць па Беларускаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту, Унівэрсытэту культыры, педагагічнаму і эканамічнаму ўнівэрсытэтах. Адміністрацыя гэтых вузаў і ўлады, паведаміў Севярынец, прадпрынялі шэраг мераў, каб дабіцца ад студэнтаў датэрміновага галасаваньня: былі аб’яўленыя дадатковыя выходныя, усталяваны бясплатны праезд, у першакурсьнікаў пры пасяленьні ў інтэрнаты забіралі пашпарты.
Паколькі ўлады, па словах Паўла Севярынца, узялі курс на недапушчэньне ўдзелу моладзі ў выбарах, ЗУБР і Малады фронт арганізавалі цэлы шэраг мерапрыемстваў, якія б маглі зашкодзіць гэтай задуме. У буйных студгарадках Менску будуць усталяваныя пункты кругласутачнага назіраньня, пройдзе хваля агітацыі, запрашэньні прыйсьці на выбары менавіта 9 верасьня, тлумачэньне, чаму не варта галасаваць датэрмінова.