|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Амбасадар ЗША абвяргае дагадкі TIMES і беларускіх уладаў 11:02, 05/09/2001, www.yusnews.com Аднак яшчэ 26 жніўня агенцтва “Ю.С.Ньюс” паведаміла, што амэрыканскі амбасадар у Менску Майкл Козак у сваім лісьце да ангельскай газэты “Гардзіан” пацьвердзіў паралель паміж Нікарагуа ўзору 1989-1990 гадоў і сёньняшняй Беларусьсю. “Нашая задача і ўпэўнай ступені метадалёгія тыя самыя. Тады мы працавалі з сандынісцкімі ўладамі, Арганізацыяй амэрыканскіх дзяржаваў, іншымі краінамі рэгіёну і былым Савецкім Саюзам, каб садзейнічаць свабодным, справядлівым і празрыстым выбарам. Сёньня мы працуем з Арганізацыяй па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе, Асацыяцыяй арганізатараў выбараў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе і дзяржавамі-членамі АБСЭ, уключна з членамі эўразьвязу, каб пабудзіць беларуксія ўлады стварыць які-небудзь мінімум доступу апазыцыі да прэсы і празрыстасьці працэсу падліку галасоў”, - напісаў М.Козак. Эліс Лагнада праз тыдзень пакінула ад цытаты толькі першую фразу, і дапісала, што ў Нікарагуа “ЗША падтрылівалі контрас у вайне супраць левага ўраду сандыністаў, якая зьнесла самае малае 30 тысячаў жыцьцяў”. У лепшых традыцыях савецкай журналістыкі карэспандэнтка “Таймс” не ўказала, што ліст М.Козака быў адрасаваны да газэту-канкурэнта “Гардзіан”. – яна ўжыла формулу “у лісьце ў брытанскую газэту”. І тут пайшло. Напаўграматныя расейскія інтэрнэт-сайты і агенцтвы вырашылі, што М.Козак напісаў у “Таймс”. Гэтую вэрсыю адразу ж падхапіла БТ, якое ў сваёй “Панараме” ў выкрывальным ражы дайшло да таго, што паведаміла літаральна наступнае: нікарагуаснкая вайна “прынесла амаль 300 тысячаў ахвяраў толькі сярод грамадзянскага насельніцтва”. Такім чынам колькасьць сьмерцяў з артыкулу ў “Таймс” завышаная ў 10 разоў і пададзеная як заніжаная ацэнка. Усё насельніцтва Нікарагуа складала ў 1993 годзе каля 4 мільёнаў 300 тысячаў чалавек. Між тым “Панарама” працягвала: “Отдают ли себе отчет господа, спровоцировавшие ту войну, на какие циничные и ужасные шаги они толкают местную белорусскую оппозицию, когда оказывают ей финансовую и политическую поддержку, существование которой так убедительно – со ссылкой на американского дипломата – доказывает газета “Таймс”?» Аднак М.Козак пісаў не ў “Таймс”, а ў “Гардзіан”, і пісаў наступнае: “Дваццаць гадоў таму мы раілі нікарагуанскай апазыцыі: лепш за ўсё ажыцьцяўляць сваю палітычную павестку дня шляхам удзелу ў мірным выбарчым працэсе; сёньня мы даем тою самую параду апазыцыі ў Беларусі”. Па словах М.Козака, былы нікарагуанскі прэзыдэнт Артэга ніколі не аспрэчваў вынікі выбараў, якія ён прайграў. Больш таго, “ён зараз карыстаецца перавагамі створанай у той час сыстэмы як галоўны кандыдат на надыходзячых выбарах”. “Нашая задача ў Беларусі, як і задача іншых членаў АБСЭ, - дапамагчы Беларусі ў разьвіцьці выбарчай сыстэмы, якая адказвае міжнародным стандартам, якім Беларусь абавязалася адпавядаць пры ўступленьні ў АБСЭ”, - падкрэсьлівае М.Козак і дадае, што калі такая сыстэмае мае месца быць, то менавіта беларускія выбаршчыкі, а ня ён ці хтосьці іншы, “будуць вырашаць, каму кіраваць іх кріанаю на працягу некалькі наступных гадоў”. Што ж вымусіла амбасадара ЗША ў Менск напісаць ліст у “Гардзіан”, апублікаванае 25 жніўня? Справа ў тым, што яшчэ раней у гэтай газэце зьявіўся ліст члена пралукашэнкаўскай “Брытанскай Гэльсынскай групы” Марка Элманда, які абвінавачваў М.Козака ледзь не ў ва ўсіх сьмяротных грахах. А таксама паведамляў, што адзін з былых дырэктараў ЦРУ даў амбасадару ЗША ў Менску мянушку “Ласка” (гэта ня частка беларускага “калі ласка”, а назва жывёлы – па-агельску “weasel”). Натуральна, дыплямат вырашыў абвергнуць выдумкі, што зьявіліся ў сур’ёзнай брытанскай газэце, якія закранаюць яго асабіста. Як распавёў сам абсадар Козак агенцтву “Ю.С.Ньюс”, аб публікацыі М.Элманда ён даведаўся ад свайго сына, якому таксама неабыякавае прозьвішча Козак. Амбасадар ЗША ў Беларусі сказаў “Ю.С.Ньюс”, што да матэр’ялу “Гардзіан” ён пра сябе як пра “Ласку” ніколі ня чуў. Тым не менш гісторыя з “Таймс” працягвае раскручвацца, і беларускі віцэ-прэм’ер, ён міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў сказаў журналістам, што гатовы патрабаваць ад М.Козака тлумачэньняў. Агенцтва “Ю.С. Ньюс” выказвае надзею, што гэты матэр’ял, у адрозьненьні ад паведамленьня 26 жніўня, спадар Хвастоў прачытае і вырашыць не працягваць традыцыю неадэкватнага рэагаваньня на амэрыканскія заявы, пачатак якой быў пакладзены пасьля звароту ЗША Коліна Паўэлла з нагоды 10-ай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. Дарэчы, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, так і не ўдалося высьветліць, менавіта якія патрабаваньні з боку Вашынгтону М.Хвастоў убачыў у звароце К.Паўэлла. Затое, як паведаміла “Ю.С.Ньюс” сама Эліс Лагнада, у гэтую сераду прыедзе ў Менск для асьвятленьня прэзыдэнцкіх выбараў. І Менск нарэшце даведаецца пра адказ на пытаньне: “А хто такая Эліс?”
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|