Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ханс-Георг Вік: беларуская апазыцыя – годная альтэрнатыва аўтарытарнаму рэжыму
11:04, 05/09/2001

Апазыцыя можа забясьпечыць “годную альтэрнатыву, якая кідае выклік ягонаму аўтарытарнаму рэжыму”, - заявіў глава Кансультатыўна-назіральнае групы (КНГ) АБСЭ ў Беларусі Ханс-Георг у артыкуле, які 4 верасьня апублікавала расейская “Независимая газета”. На думку Віка, нягледзячы на тое, што беларуская дзяржаўная тэлевізыя, радыё і газэты правозяць кампанію ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі – “гэтага ўяўнага “любимого сына страны”, які насамрэч зьяўляецца былым кіраўніком калгасу і афіцэрам памежнага аддзелу КДБ”, - ніхто ня можа з упэўненасьцю прадказаць, якім будзе вынік выбараў. Вік піша, што асноўнымі прычынамі аб’яднаньня беларускай апазыцыі зьяўляюцца “заняпад і дыктатарства” – два слова, якія, на ягоную думку, лепш за ўсё адлюстоўваюць сытуацыю ў Беларусі.

Закрануўшы тэму зьнікненьня апазыцыйных беларускіх палітыкаў, Ханс-Георг Вік піша, што інфармацыя, якая прасачылася з ураду, указвае на датычнасьць да гэтага высокіх чыноўнікаў. “Прэзыдэнта Лукашэнку не прыцягнулі да адказнасьці таму, што ён сканцэнтраваў усю ўладу - выканаўчую, заканадаўчую і юрыдычную - ў сваіх руках”, - піша Вік.

У сваім артукуле ён падкрэсьлівае, што на вынікі беларускіх выбараў вялікі ўплыў акажа пазыцыя Расеі, у асаблівасьці той тон, у якім расейская тэлевізыя асьвятляе прадвыбарчую кампанію.

4 верасьня, у дзень, калі артыкул сп.Віка быў апублікаваны, Аляксандар Лукашэнка паабяцаў “вышвырнуть” кіраўніка КНГ АБСЭ зь Беларусі. Пра гэта ён заявіў 4 верасьня на сустрэчы са сваімі выбаршчыкамі ў Палацы Рэспублікі ў Менску. “Мы его вышвырнем, но после выборов”, - заявіў Лукашэнка.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: