Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Самыя дакладныя вынікі галсаваньня будуць аб’яўленыя на Кастрычніцкай плошчы ў Менску
11:09, 05/09/2001

На думку членаў палітсавету прадвыбарчага штабу Ўладзімера Ганчарыка, што сабраліся на паседжаньне 4 верасьня, шанцы на перамогу адзінага кандыдата дастаткова вялікія. Сацыяльныя апытаньні сьведчаць пра ўстойлівую тэндэнцыю роста рэйтынгу адзінага кандыдата. Між тым, улады спрабуюць сфальсыфікаваць вынікі выбараў, зарпрашаючы грамадзянаў галасаваць датэрмінова. Аднак калі колькасьць датэрмінова прагаласаваўшых складзе 30-40%, то зьявіцца неаспрэчная падстава лічыць выбары сфальсыфікаванымі. Бо ўсе сацыялягічныя апытаньні сьведчаць, што датэрмінова зьбіраецца прагаласаваць толькі 8-10% выбаршчыкаў.

На прэс-канферэнцыі членаў палітсавету выбарчага штабу Ганчарыка было заяўлена, што 5 верасьня ў 23 гарадах Беларусі пройдуць сустрэчы паверанных асобаў адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімера Ганчарыка з выбаршчыкамі.

Члены палітсавету заявілі аб сваё падтрымцы закліку адзінага кандыдата Ўладзімера Гачарыка, агучанага ў час тэлевізыйнага выступу па БТ, сабрацца 9 верасьня а 20.05 на Кастрычніцкай плошчы, каб даведацца пра вынікі папярэдняга падліку галасоў. На думку палітсавету, улады могуць блякіраваць інфармацыйныя каналы. Таму, толькі сабраўшыся на плошчы, людзі змогуць даведацца пра вынікі галасаваньня, падрыхтаваныя незалежным назіраньнем. А 10 верасьня палітсавет заклікае прыйсьці на плошчу Незалежнасьці да будынку ЦВК, каб даведацца пра афіцыйныя вынікі галасаваньня.

Вечарам 9 верасьня на Кастрычніцкую плошчу зьбіраюцца прыйсьці й члены маладзёвых арганізацыяў Беларусі. У гэты ж час з Берасьці, Маладэчна, Мар’інай Горкі й Барысава актывісты маладзёвагу руху арганізаванай калёнай рушаць у сталіцу.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: