Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Народная воля” была падвергнута цэнзуры 11:12, 05/09/2001
Са спазьненьнем быў надрукаваны наклад незалежнай газэты “Народная воля” ад 5 верасьня. Выконваючы абавязкі дырэктара друкарні “Мэджык” – намесьнік старшыні Дзяржкеамдруку Ўладзімер Глушакоў – забараніў друкаваць газэту, на першай старонцы якой быў зьмешчаны прадвыбарчы калаж “Лукашэнка- гэта мінулае, Ганчарык – гэта будучыня”. Забарону зьнялі толькі пасьля таго, як калаж замянілі анонсам “гарачай лініі” з кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімерам Ганчарыкам.
Акрамя таго, Глушакоў падверг цэнзуры спэцвыпуск газэты, прысьвечаны надыходзячым выбарам. Ён заявіў, што наклад спэцвыпуску ў 150 тысячаў асобнікаў, ня будзе надрукаваным, пакуль рэдакцыя не заменіць тэрміны, у якіх, на ягоную думку, “абражаецца гонар і годнасьць дзейнага прэзыдэнта”.
Нагадаем, што гэта ўжо ня першы выпадак умяшальніцтва Глушакова ў працэс друку незалежных выданьняў. Раней тут былі арыштаваныя наклады спэцвыпускаў газэтаў “Рабочы” і “Наша свабода”, таксама прысьвечаныя выбарам главы дзяржавы, а некалькі дзён таму незалежная “Предпринимательская газета” выйшла зь белымі плямамі – намесьнік старшыні Дзяржкамдруку таксама ўгледзіў у двух матэр’ялах радкі, якія нібы абражаюць гонар і годнасьць Лукашэнкі.