Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ня ўсе дзяржаўныя чыноўнікі згодныя фальсыфікаваць выбары
11:13, 05/09/2001

У прэс-цэнтар Хартыі’97 зьвярнуўся супрацоўнік аднаго з дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжою, які да нядаўнага часу працаваў у цэнтральным апараце міністэрства замежных справаў у Менску. Ён заявіў, што ўлады рыхтуюць фальсыфікацыю вынікаў галасаваньня на выбарах прэзыдэнта з удзелам грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца за межамі краіны. Па ягонай інфармацыі, у МЗС і замежных установах створаная сыстэма фальсыфікацыі выбараў, якія праводзяцца за межамі краіны.

Арганізацыю ўдзелу ў выбарах беларускіх грамадзянаў, якія стала ці часова знаходзяцца за мяжою, арганізуе Міністэрства замежных справаў, дыпляматычныя і консульскія ўстановы Беларусі.

Адказнасьць за арганізацыю выбараў і рэферэндумаў за мяжою нясуць намесьнік міністра замежных справаў і кіраўнікі амбасадаў і консульстваў, дзе арганізоўваюцца выбарчыя вучасткі.

У 1996 годзе гэтую працу курыраваў сёньняшні міністар замежных справаў Хвастоў. Так званыя “парлямэнцкія выбары” 2000 году праводзіў сёньняшні пасол у Баўгарыі Пятроў. Сёньня гэтым займаецца намесьнік міністра замежных справаў Герасіменка Аляксандар Міхайлавіч (службовы тэлефон 273228, тэл.прыёмнай 2276458). Лічыцца, што недастаковая падтрымка рэжыму Лукашэнкі за мяжой служыць паказчыкам неблаганадзейнасьці кіраўніка замежнай установы. Таму зьяўляецца спакуса падкарэктаваць карціну галасаваньня. Гэтая задача нашмат спрашчаецца, калі зь Менску трапляе дакладная каманда, як трэба дзейнічаць і якія вынікі даваць. Першы вопыт фальсыфікацыі меў месца падчас правядзеньня рэферэндуму ў лістападзе 1996 году. Схема была простай – выбарчыя камісіі, створаныя пры амбасадах і консульствах, не накіроўваюць свае паведамленьні аб выніках галасаваньня наўпрост у тэрытарыяльную камісію Беларусі, да якой замацаваныя замежныя ўстановы. Напачатку ўся інфармацыя трапляе ў МЗС. Пасьля адпаведнай апрацоўкі перадаецца ў тэрытарыяльную выбарчую камісію. За час рэферэндуму адзін з кіраўнікоў МЗС Беларусі даў загад адключыць у ноч падліку галасоў усе факсы міністэрства на прыём карэспандэнцыі. І нават на наступны пасьля рэферэндуму дзень зь міністэрства ня здолеў трапіць ніводны факс. Замежныя ўстановы проста ня мелі магчымасьці адправіць выніковыя пратаколы сваіх камісіяў. Лідзія Ячрмошына аб’яўляла папярэднія вынікі рэферэндуму без уліку галасаваньня за мяжою. Вынікі галасаваньня за мяжю былі непатрэбнымі ЦВК, паколькі на лістападаўскім рэферэндуме 1996 году 80% грамадзянаў Беларусі, якія пражываюць за мяжою, выступілі супраць Лукашэнкі.

У другі раз фальсыфікацыя адбылася ў кастрычніку 2000 году. Ужо пасьля сканчэньня галасаваньня, калі ў Менску была глыбокая ноч, замежныя ўстановы Беларусі атрымалі каманду ад МЗС паменшыць колькасьць выбаршчыкаў і тым самым павялічыць працэнт яўкі. Было важна палічыць выбары састаялымі. МЗС Беларусі і беларускія замежныя ўстановы зрабілі свой узьнёсак.

Чарговая фальсыфікацыя выбараў 9 верасьня ўжо ажыцьцяўляецца. Адміністрацыя Лукашэнкі аддала каманды.

Можна самастойна зрабіць нескладаныя арыфметычныя падлікі. Сёньня на консульскім уліку ў ўзамежных установах Беларусі стаяць больш за 18 тысячаў паўнагадовых беларускіх грамадзянаў. Менавіта столькі выбаршчыкаў былі ўключаныя ў сьпісы выбарчых участкаў за мяжою на леташніх выбарах у “палату прадстаўнікоў”. На днях у прэсе зьявілася паведамленьне, што ў прэзыдэнцкіх выбарах будуць прымаць удзел больш за 13 тысячаў чалавек, знача больш за 5 тысячаў беларускіх грамадзянаў за мяжою папярэдне выключаныя са сьпісаў.

Нашая крыніца ў МЗС паведамляе таксама, што ўсе выкладзеныя ім факты дакумэнтальна падцьверджаныя і будуць прадстаўленыя ва ўстаноўленым законам парадку ў ворганы незалежгнай судовай улады для далучэеньня да матэр’ялаў крымінальнае справы аб удзеле афіцыйных службовых асобаў у сыстэматычных парушэньнях выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: