Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Грубыя парушэньні заканадаўства падчас паралельнага падліку галасоў 11:14, 05/09/2001
За першы дзень датэрміновага галасаваньня па Менскай вобласьці прагаласавала 2,3% усіх выбаршчыкаў. Самы высокі паказчык тых, хто прагаласаваў датэрмінова – у Слуцкім раёне – 6,3%. Такі вялікі працэнт прагаласаваўшых ў першы дзень можна патлумачыць: “вертыкальлю” дадзены загад галасаваць датэрмінова. Так, старшыня Дзяржынскага райвыканкаму Ткачоў абавязаў механізатараў і даярак раёну галасаваць датэрмінова. Страшыня калгасу “Прамень” Копыльскага раёну Усін Аляксандар Мікалаевіч такое самае ўказаньне даў усім жыхарам калгасу.
У калгасе імя Гастэла Менскага раёну ў першы дзень датэрміновага галасаваньня ўжо хадзілі з выбарчымі скрынямі па дамах і заклікалі людзей галасаваць. Трэба зазначыць, што гэты факт – грубае парушэньне выбарчага закону, у якім зазначана, што галасаваньне на даму дазваляецца толькі ў дзень выбараў і толькі па пісьмовай ці вуснай просьбе выбаршчыкаў. Дадзены факт парушэньня закону будзе абскарджаны ва ўсталяваным парадку.
Адміністрацыя магілёўскага заводу “Трансмаш” і ягоны дырэктар Чарткоў В.Г, давялі ў цэхі заводу разнарадку, у якой рэкамэндуюць рабочым заводу прагаласаваць датэрмінова. У разнарадцы сказана, што кожны цэх у дзень павінен накіраваць 15 чалавек на выбарчыя вучасткі. Пасьля зьмены каля прахадной стаяць аўтобусы, якія падвозяць выбаршчыкаў да вучасткаў. У выніку, як паведамляе грамадзянскай ініцыятыва “Незалежная назіраньне”, 4 верасьня на вучастку №24 Ленінскага раёну Магілёву (інтэрнат заводу “Трансмаш”) прагаласавалі 238 чалавек – больш 10% выбаршчыкаў гэтага вучастку.