Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Скандаль паміж АБСЭ і ўрадам Беларусі працягваецца 11:18, 05/09/2001
Сёньня беларуская афіцыйная прэса агучыла зьвесткі аб датычнасьці Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ да дзейнасьці выведкі. У гэтых матэр`ялах гаворыцца пра тое, што КНГ зьяўляецца адной з арганізацыяў, якая праводзіць у Беларусі аперацыю пад кодавым назовам «Белы бусел». Пры гэтым паведамлялася, што мэта гэтай аперацыі дабіцца за час верасьнёўскіх прэыздэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь адхіленьня ад улады Аляксандра Лукашэнкі. КНГ АБСЭ абвергла ўсе гэтыя зьвесткі: «Артыкул зьяўляецца спробай дыскрэдытаваць кансультатыўную і назіральную дзейнасьць групы АБСЭ», - гаворыца ў прэс-рэлізе КНГ, распаўсюджаным у Менску.
Плян, як паведамляе газэта «Советская Беларуссия», распрацаваны спэцслужбамі Захаду: ЦРУ, БНД і Мі-6 і даведзены да ведама шэрагу замежных прадстаўніцтваў у Менску. Пры гэтым адзначаецца, што ягоная рэалізацыя даручана групе афіцэраў выведкі, якія дзейнічаюць пад пыкрыцьцём у замежных гуманітарных місіях на тэрыторыі Беларусі, а таксама дыпляматам, якія працуюць у кантакце з Кансультатыўна-назіральнай групай АБСЭ (КНГ АБСЭ), на чале з паслом Хансам-Геогам Вмкам.
Глава КНГ АБСЭ пасол Ханс-Георг Вік заявіў аб «неабгрунтаванасьці» такіх абвінавачваньняў і адзначыў, што і «раней апублікаваныя афіцыйныя публікацыі спрабавалі асацыііраваць КНГ з дзейнасьцю выведкі».
У прэс-рэлізе адзначаецца, што місія «будзе працягваць прадастаўляць кансультацыі ўладзе, палітычным партыям і няўрадавым арганізацыям, якія ўдзельнічаюць ў разьвіцьці дэмакратычных інстытутаў і народнай дэмакратыі».
Скандал у Беларусі вакол паміж кіраўніцтвам рэспублікі і АБСЭ разгарэўся напярэдадні выбараў. Прадстаўнікі абедзьвюх бакоў ужо не раз абменьваліся рэзкімі заявамі ў адрас адзін да аднаго. У прыватнасьці, прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «терпеть козни посла США и миссии ОБСЕ лишь до конца выборов президента страны». Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што заява дзяржсакратара была «состряпана» у амбасадзе ЗША ў Менску амбасадарам Майклам Козакам. Нагадаем, у звароце дзяржсакратара ЗША адзначалася, што Белоарусь можа ператварыцца ў адзінага ізгоя ў Эўропе.