Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Улада рыхтуе маштабную фальсыфікацыю вынікаў датэрміновага галасаваньня
11:24, 06/09/2001


 ПАЛIТЫКА 

Супраць газэты «Пагоня» узбуджана крымінальная справа. Канфіскаванае абсталяваньне і наклад спэцвыпуску
11:23, 06/09/2001

У сераду ўвечары супраць газэты "Пагоня" была заведзена крымінальная справа па артыкуле 367 частка 1 КК - за абразу прэзыдэнта РБ. Крымінальную справу распачаў намесьнік пракурора вобласьці Ўладзімер Аніська. У рэдакцыі сканфіскаваны ўсе кампутары, а таксама 10 750 асобнікаў накладу спэцвыпуску газэты, які яшчэ толькі друкаваўся. Наклад спэцвыпуску павінен быў скласьці 88 тысячаў. Увесь выпуск газэты быў прысьвечаны перадвыбарнай кампаніі. Больш за тое, рэдакцыя пералічыла грошы за друк і завезла неабходную колькасьць паперы.

Уладзімер Ганчарык: “Улада народа і для народа” – неапублікаванае інтэрвію адзінага кандыдата
11:22, 06/09/2001, Полит.ру

У нядзелю ў Беларусі выбары прэзыдэнта. У распараджэньні “Паліт.Ру” аказалася эксклюзыўнае інтэрвію адзінага кандыдата ад апазыцыі Ўладзімера Ганчарыка, неапублікаванае ў адной зь незалежных менскіх газэтаў. Як паведамілі “Паліт.Ру” аўтары інтэрвію, “з-за складанай палітычнай сытуацыі ў краіне”. Па просьбе аўтараў інтэрвію, якія апасаюцца ўнутрыкарпаратыўнага канфлікту, “Паліт.Ру” не разгалошвае назоў газэты. Хутчэй за ўсё, інтэрвію не было апублікаванае праз самацэнзуру – рэдакцыя ў выніку ўбачыла ў ім магчымую крыніцу напругі ў адносінах з дзейнай уладай. Але незалежна ад прычынаў, па якіх газэта адмовілася ад прадвыбарчага тэксту, сам факт красамоўна сьведчыць, якія адносіны з прэсай будуе беларускі дзяржаўны апарат.

МЗС мае намер дэпартыраваць главу КНГ АБСЭ
11:21, 06/09/2001

Дзейнасьць главы Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ пасла Ханса-Георга Віка “надзвычай разбуральная і падрывае давер да АБСЭ”. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў чацьвер, 6 верасьня, у Менску заявіў віцэ-прэм’ер беларускага ўраду, міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў. На думку Хвастова, дзейнасьць пасла Віка “павінна скончыцца”, бо той носіць “контрпрадуктыўны для арганізацыі характар” Міністар заклікаў кіраўніцтва АБСЭ “задумацца” пра главу місіі ў Беларусі, паведамляе Інтэрфакс.

Міжнародная Амністыя: Лукашэнка зьнічтажае незалежную думку і незалежную дзейнасьць
11:20, 06/09/2001

Прадвыбарчы пэрыяд на Беларусі, калі права на свабоднае самавыказваньне павінна захоўвацца асабліва няўхільна, быў азмрочаны грубымі спробамі ўраду Аляксандра Лукашэнкі прымусіць замаўчаць палітычных апанетаў, заявіла сёньня Міжнародная Амністыя. “Прадвыбарчы пэрыяд трэба разглядаць як магчымасьць для свабоднага і сумленнага абмеркаваньня, і для ўнясеньня на павестку дня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а зусім не для нагнятаньня кампаніі па перасьледу і застрашэньню апазыцыі”, - гаворыцца ў заяве арганізацыі. “Урад Лукашэнкі павінен падцьвердзіць сваю прыхільнасьць да павагі правоў постых беларускіх грамадзянаў выступаць супраць яго”, - гаворыцца ў заяве. “Міжнародная Амністыя будзе лічыць вязьнем сумленьня любога, хто трапіць за краты за мірнае выкарыстаньне гэтах правоў”.

Памёр старшыня Белтэлерадыёкампаніі Валеры Скварцоў
11:19, 06/09/2001

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Валеры Скварцоў памёр уначы з 5 на 6 верасьня. Згодна папярэдняй інфармацыі, гэты яшчэ нестары чалавек памёр у лечкамісіі ад інфаркту – дактары выявілі ў яго анеўрызм аорты ў апошняй стадыі. Нагадаць, кіраўнікоў Белтэлерадыёкампаніі Валеры Скварцоў быў прызначаны менш за два месяцы таму – 17 ліпеня. Пераемнік Віктара Чыкіна, у мінулым сакратар ЦК ЛКСМБ і Саюзу пісьменьнікаў БССР, да апошняга прызначэньня працаваў у галоўным упраўленьні грамадзка-палітычный інфармацыі ўпраўленьня выканкаму “саюзу” Беларусі й Расеі.

Лукашэнка і перамога не сумяшчальныя
11:18, 06/09/2001

Пасьля трыумфнага выйгрышу (4:1!) беларускіх футбалістаў у матчы “Беларусь – Плошча”, балельшчыкі загаварылі пра цікавыя супадзеньні, якія ўжо ператварыліся ў тэндэнцыю. Варта толькі Аляксандру Лукашэнку зьявіцца са сваёй сьвітай на футбольны матч, як беларуская каманда ў большасьці выпадкаў праігрывае. Калі ж Лукашэнкi не відаць ва ўрадавай ложы стадыёна, беларускія спартоўцы выігрываюць. Прычым на дзіва прыгожа.

Студэнты БДУ у дзень выбараў будуць зьбіраць ураджай
11:17, 06/09/2001

8, 9 і 10 верасьня для студэнтаў галоўнага ВНУ краіны “свабодныя ад навучаньня”. Менавіта так вырашыла кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, калі выносіла распараджэньне, прычына якога наступная: “З мэтаю прадстаўленьня студэнтам магчымасьці аказаць дапамогу бацькам і сваякам у зборы ўраджаю і правядзеньні іншых сельскагаспадарчых працаў у верасьні і з улікам звароту грамадзкіх студэнцкіх арганізацыяў...”

Расейскія СМІ неаб’ектыўна асьвятляюць прэзыдэнцкую кампанію ў Беларусі
11:16, 06/09/2001

Больш за 60% расейцаў лічаць, што расейскія СМІ асьвятляюць прэзыдэнкую кампанію ў Беларусі недастаткова аб’ектыўна. Толькі 40,2% расейцаў ведаюць, што 9 верасьня ў Беларусі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. 42,7% суграмадзянаў аб гэтым нічога ня ведаюць, а 17,1% наогул цяжка было адказаць на гэтае пытаньне. Такія вынікі рэпрэзэнтатыўнага сацыялягічнага апытаньня, праведзенага ў канцы жніўня Ў 19 гарадох Расеі Цэнтрам сацыялягічных дасьледваньняў Фонду нацыянальнай і міжнароднай бясьпякі пры ўдзеле Саюзнай грамадзкай палаты.

Беларусь – лідэр СНД па ўзроўню інфляцыі
11:15, 06/09/2001

Индэкс спажывецкіх коштаў у студзені-ліпені 2001 году, па дадзеных Статкамітэту СНД, у Азэрбайджане вырас на 1,7%, у Армэніі – на 3,3%, у Беларусі – на 73,5%, у Грузыі – на 6,0%, у Казахстане – на 9,1%, у Кіргізыі - на 8,7%, у Малдове – на 13,0%, у Расеі – на 13,2% (дадзеныя Дзяржкамстату Расеі), у Таджыкістане – на 50,0%, на Ўкраіне – на 15,8%. Дадзеных па Туркмэністану і Ўзбекістану няма.

Мадона й Стынг будуць сьпяваць у Гомлі?
11:14, 06/09/2001, АиФ-Новости

Суладальнік канцэртнага агенцтва МСТ (Нямеччына) Скумэт Сабботка, глава нямецкой фірмы Falcone-Musik-Vezlag-Management-Production Фалько Рыхтэр і журналіст гамбургскага штодзёньніка Die Woche, які доўга працаваў Дзірк Браўнс заявілі на сваім брыфінгу ў Гомлі, што маюць намер ажыцьцявіць грандыёзны “чарнобыльскі” праэкт - арганізоўваць ў гэтым абласным цэнтры, што пацярпеў ад радыяцыі канцэрт мегазорак заходняй эстрады, сярод якіх беларусы пабачаць Мадону, Стынга, U-2, R.E.M.

“Утка” пад назовам “Белы бусел” - дзецішча беларускага Савету Бясьпекі
11:13, 06/09/2001

Ніякага маскоўскага цэнтру “Незалежная палітычная экспертыза” ў прыродзе не існуе. “Аналітычная нататка” “Аперацыя “Белы бусел” пра нібы падрыхтоўку да зьвяржэньня Лукашэнкі падрыхтавана ў нетрах Савету Бясьпекі і перадзеная адтуль для публікацыі ў “Советскую Белоруссию”. Расейская газэта “Московский комсомолец” ў сёньняшнім нумары сцьвярджае, што ейны супрацоўнік патэлефанаваў у “Советскую Белоруссию” і пад імем карэспандэнта камуністычнай газэты “Рабочая трибуна” высьветліў, што ніякага інстытута не існуе. У рэдакцыі “СБ” наўпрост сказалі, што нататка перадзеная ім з Савету Бясьпекі.

Афіцыйная Масква не падтрымлівае Лукашэнку
11:12, 06/09/2001

Візыт губернатара Удмуртыі Волкава ў Беларусь, які той заплянаваў па ўласнай ініцыятыве, да 9 верасьня не адбудзецца. Па інфармацыі маскоўскіх СМІ, адміністрацыя Крамля засталася вельмі незадаволенай ініцыятываю Волкава паехаць і падтрымаць Лукашэнку перад выбарамі. Таму губернатар, які знаходзіцца ў залежнасьці ад Масквы, атрымаў загад нікуды ня езьдзіць.

Прадвыбарчы ціск на незалежную прэсу ўзмацняецца
11:11, 06/09/2001

Рэдакцыйны калектыў незалежнай баранавіцкай газэты “Шаг” выступіў са зваротам да грамадзкасьці ў сувязі з уціскам з боку ўладаў на свабоду слова і перашкодамі чынавенства іх прафэсыйнай дзейнасьці. “Мы, журналісцкі калектыў газэты “Шаг”, а таксама рэклямны аддзел, бухгальтэрыя і тэхнічныя супрацоўнікі, хочам працаваць свабодна, без усялякага ўціску з боку каго-небудзь і аб’ектыўна, у рамках закону і агульнапрынятых нормаў маралі выкладаць сваё меркаваньне і свой пункт гледжаньня на падзеі”, - заявілі яны.

Августовская «оперетта»
11:10, 06/09/2001, Людмила Грязнова,
депутат Верховного Совета, член оргкомитета Хартии’97


Нынешние президентские выборы в Беларуси проходят при нарушении гражданских прав – гарантии неприкосновенности личности, гражданских свобод, права граждан сменить правительство – и недостойного цивилизованного государства отношения к международным расследованиям возможных нарушений прав человека.

Адзіны кандыдат заклікае ўсіх членаў выбарчых камісіяў не прымаць удзелу ў фальсыфікацыі выбараў
11:09, 06/09/2001

Адзіны кандыдат ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімер Ганчарык зьвярнуўся напярэдадні выбараў да членаў выбарчых камісіяў з заклікам не перашкаджаць незалежнаму назіраньню, строга кіравацца Канстытуцыяй, выбарчым заканадаўствам Беларусі, міжнароднымі прававымі нормамі правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў. “Я гатовы падпарадкавацца выбару народа, якім бы ён не быў. Але толькі выбару НАРОДА. У ВАШЫХ сілах адгародзіць волю выбаршчыкаў ад дэспатызму!” - заявіў Уладзімер Ганчарык.

АРЦІКЛЬ 19 заяўляе пра ўціск на свабоду слова напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў
11:08, 06/09/2001

АРЦІКЛЬ 19, сусьветная кампанія за свабоду слова, сёньня распаўсюджвае справаздачу “Механізм рэпрэсіяў: абноўленыя дадзеныя аб выбарах прэзыдэнта”. Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў гэтая справаздача распавядае пра шырокамаштабны наступ уладаў на незалежныя СМІ з мэтаю забесьпячэньня гарантыі перавыбраньня Аляксндра Лукашэнкі.

Прадвыбарчая шпіёнаманія набірае абароты
11:07, 06/09/2001

Аб пасьпяховым сканчэньні расьсьледаваньня крымінальнае справы па абвінавачваньню ў шпіянажы грамадзяніна Італіі Анжэла Антоніо Піу паведаміў 5 верасьня Цэнтар інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ. Сп.Піу, уладальнік і дырэктар замежнага прадпрыемства “Анірсавіда”, быў арыштаваны беларускімі спэцслужбамі яшчэ 18 красавіка гэтага году. Больш за чатыры месяцы супрацоўнікі КДБ захоўвалі ў сакрэце ня толькі прозьвішча падазронага ў шпіянажы, але і ягоную грамадзянскую датычнасьць. Напэўна, гэты факт бераглі да выбараў, каб у чарговы раз прадэманстраваць электарату “злобную сущность Запада”.

Алег Алкаеў распавёў на НТБ праўду аб зьнікненьнях апанентаў Лукашэнкі
11:06, 06/09/2001

Інтэрвію начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева трасьляваў учора расейскі тэлеканал НТБ. Былы начальнік СІЗА №1 Алег Алкаеў яшчэ раз падцьвердзіў датычнасьць беларускіх уладаў да выкраданьняў і забойстваў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юры Захаранкі й Зьміцера Завадзкага. На шматмільённую аўдыторыю Алег Алкаеў, адзін з аўтараў скандальных дакумэнтаў, агучаных Уладзімерам Ганчарыкам, аб’явіў, што рапарты, якія сьведчаць пра тое, што “расстрэльны” пісталет зь менскага СІЗА па распараджэньні міністра ўнутраных справаў Юры Сівакова выдаваўся менавіта ў тыя дні, калі ў краіне зьнікалі вядомыя людзі, сапраўдныя.

Дзень народзінаў Віктара Ганчара ля рэзыдэнцыі Лукашэнкі
11:05, 06/09/2001

7 верасьня ў дзень народзінаў Віктара Ганчара Аб’яднаная грамадзянская партыя ў рамках кампаніі “Хочам ведаць праўду!” праводзіць акцыю “Ланцуг неабыкавых людзей” каля рэзыдэнцыі Лукашэнкі (К.Маркса,38). Пачатак мерапрыемства а 12.00. У той самы дзень актывісты АГП правядуць яшчэ адну акцыю на радзіме Віктара Ганчара, у Лідзе, з 17.00 да 18.00.

Кампанія незаконнай агітацыі за беларускага лідэра працягваецца
11:04, 06/09/2001

Заява з патрабаваньнем разгледзіць пытаньне аб адмене рэгістрацыі кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі за парушэньне дзейнага заканадаўства накіравала ў Цэнтрвыбаркам Валянціна Палевікова – кіраўнік штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Ганчарыка. Як адзначаецца ў заяве, да кампаніі бесперапыннай агітацыі за Лукашэнку падключылася і мясцовая “вертыкаль”, пад кіраўніцтвам якой выдадзеныя сотні тысячаў асобнікаў прапагандысцкай літаратуры.

Абласныя газэты атрымалі ўказаньні зноў перадрукаваць праграму Лукашэнкі
11:03, 06/09/2001

Аляксандар Лукашэнка працягвае актыўна выкарыстоўваць адміністратыўны рэсурс падчас прадвыбарчай кампаніі. 5 верасьня Галоўнае ўпраўленьне грамадзка-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі Прэзыдэнта накіравала па каналах БЕЛТА спэцпаведамленьне для рэдактараў абласных газэтаў. У ім кіраўнікам абласных перыядычных выданьняў настойліва “рэкамэндуецца” перадрукаваць у бліжэйшых нумарах чарговы ўхвальны артыкул пра Лукашэнку. У прыватнасьці, абласным газэтам прыйдзецца перадрукаваць з “Советской Белоруссии” артыкул “Праграма Прэзыдэнта - праграма для народа”.

“Вертыкаль” выступае ў якасьці прапагандыстаў рэжыму
11:02, 06/09/2001

Намесьнік старшыні Брэсцкай абласной камісіі па выбарах прэзыдэнта Беларусі і старшыня Брэсцкага райвыканкаму Канстанцін Бабко, карыстаючыся службовым становішчам, заклікаў прысутных на раённай нарадзе работнікаў райспажыўсаюзу падтрымаць на выбарах дзейнага прэзыдэнта, і больш таго, выступіць у ролі агітатараў за Аляксандра Лукашэнку. Сваімі дзеяньнямі, паведамляе ГІ “Незалежнае назіраньне” Канстанцін Бабко груба парушыў ч.11 арт.37 ВК РБ. Як намесьнік старшыні Брэсцкай аблкамісіі па выбарах прэзыдэнта й старшыня Бэсцкага раённага выканаўчага камітэту ён не мае права агітаваць за ці супраць кандыдата ў прэзыдэнты.

Беларусь рызыкуе ператварыцца ў транзытны прыдадак
11:01, 06/09/2001

Калі пры ўладзе застанецца Аляксандар Лукашэнка, Беларусь ператворыцца ў транзытны прыдадак Усходу для транспартыроўкі прыродных рэсурсаў на Захад. Такое меркаванььне выказаў былы пасол Беларусі ў Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, былы прэтэндэнт у кандыдаты на пост прэзыдэнта Міхаіл Марыніч, артыкул якога апублікаваны ў нумары “БДГ” 5 верасьня.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: