Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь рызыкуе ператварыцца ў транзытны прыдадак
11:01, 06/09/2001

Калі пры ўладзе застанецца Аляксандар Лукашэнка, Беларусь ператворыцца ў транзытны прыдадак Усходу для транспартыроўкі прыродных рэсурсаў на Захад. Такое меркаванььне выказаў былы пасол Беларусі ў Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, былы прэтэндэнт у кандыдаты на пост прэзыдэнта Міхаіл Марыніч, артыкул якога апублікаваны ў нумары “БДГ” 5 верасьня.

“Калі дзейнаму прэзыдэнту ўдасца шляхам фальсыфікацыі ўтрымаць уладу, то яшчэ месяцы, магчыма, год у нас будзе працягвацца агалечваньне народа, банкруцтва калгасаў і саўгасаў, прыпыняць працу прадпрыемствы, пасьля чаго краіна стане транзытным прыдаткам”, - піша Марыніч.

Як лічыць былы пасол, “інстытут прэзыдэнцтва ператварыўся ў той цэнтар, куды вельмі хутка сьцякалася вялізная, бескантрольная ўлада. Тым самым ён становіцца сталай крыніцаю палітычнай нестабільнасьці і пагрозы для небясьпекі грамадзянаў”. Пры гэтам Марыніч падкрэсьлівае, што ў 1994 годзе, яшчэ дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, ён быў супраць увядзеньня ў рэспубліцы пасады прэзыдэнта.

Аўтар артыкула заклікае галасаваць на выбарах за Ўладзімера Ганчарыка, каб “прадухіліць гэтую катастрофу, уратаваць краіну ад пагібелі”. “Мы маем гістарычны шанец самі зьмяніць сваё жыцьцё”, - мяркуе Марыніч.

Былы пасол лічыць неабходным “выпраўляць крызіснае становішча ў сфэры зьнешняй палітыкі”: “Расея для нас – стратэгічны партнэр як у эканамічным, так і ў геапалітычным аспэкце. Але Расея пайшла вельмі далёка наперад і ў эканамічных рэформах, і ў адносінах да дэмакратыі і свабодам. Нам трэба даганяць. (...) Што трэба эканоміцы нашых краінаў? Адзіная мытная прастора, эфектоўныя вытворчыя сувязі, умовы для ўзаемавыгоднага гандлю і свабоднай канкурэнцыі. Гэта рэальна і не закранае суверэнітэту дзьвюх краінаў”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: