Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Вертыкаль” выступае ў якасьці прапагандыстаў рэжыму 11:02, 06/09/2001
Намесьнік старшыні Брэсцкай абласной камісіі па выбарах прэзыдэнта Беларусі і старшыня Брэсцкага райвыканкаму Канстанцін Бабко, карыстаючыся службовым становішчам, заклікаў прысутных на раённай нарадзе работнікаў райспажыўсаюзу падтрымаць на выбарах дзейнага прэзыдэнта, і больш таго, выступіць у ролі агітатараў за Аляксандра Лукашэнку. Сваімі дзеяньнямі, паведамляе ГІ “Незалежнае назіраньне” Канстанцін Бабко груба парушыў ч.11 арт.37 ВК РБ. Як намесьнік старшыні Брэсцкай аблкамісіі па выбарах прэзыдэнта й старшыня Бэсцкага раённага выканаўчага камітэту ён не мае права агітаваць за ці супраць кандыдата ў прэзыдэнты.
Згодна Закону (ч.3, арт.36 ВК РБ) зараз ягоныя паўнамоцтвы, як члена Брэсцкай абласной камісіі па выбарах прэзыдэнта РБ, павінны спыніцца. Скаргу з такім патрабаваннем у Брэсцкі абласны выканкам і пракуратуру Брэсцкай вобласьці, да якой прыкладаецца запіс агітацыйнага выступу, падаў грамадзянін Уладзімер Малей.
3 верасьня быў атрыманы афіцыйны адказ на скаргу з абласнога савету дэпутатаў. У адказе паведамляецца, што Бабко К.М. “уручылі афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня закону”.