Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кампанія незаконнай агітацыі за беларускага лідэра працягваецца 11:04, 06/09/2001
Заява з патрабаваньнем разгледзіць пытаньне аб адмене рэгістрацыі кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі за парушэньне дзейнага заканадаўства накіравала ў Цэнтрвыбаркам Валянціна Палевікова – кіраўнік штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Ганчарыка. Як адзначаецца ў заяве, да кампаніі бесперапыннай агітацыі за Лукашэнку падключылася і мясцовая “вертыкаль”, пад кіраўніцтвам якой выдадзеныя сотні тысячаў асобнікаў прапагандысцкай літаратуры.
Так, напрыклад, у апошні час ва ўсіх вабласьцях стала распаўсюджвацца брашура “Лукашэнка – наш Прэзыдэнт!”. Ейны зьмест кажа пра тое, што выраблялася яна пры актыўным удзеле работнікаў Адміністрацыі прэзыдэнта і членаў прадвыбарчага штабу Лукашэнкі. Друкуецца гэтая літаратура з грубымі парушэньнямі выбарчага заканадаўства – без выходных дадзеных. Аднак штабу Ўладзімера Ганчарыка невядома ніводнага выпадку аб пакараньні распаўсюджвальнікаў такой літаратуры.