Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аб пасьпяховым сканчэньні расьсьледаваньня крымінальнае справы па абвінавачваньню ў шпіянажы грамадзяніна Італіі Анжэла Антоніо Піу паведаміў 5 верасьня Цэнтар інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ. Сп.Піу, уладальнік і дырэктар замежнага прадпрыемства “Анірсавіда”, быў арыштаваны беларускімі спэцслужбамі яшчэ 18 красавіка гэтага году. Больш за чатыры месяцы супрацоўнікі КДБ захоўвалі ў сакрэце ня толькі прозьвішча падазронага ў шпіянажы, але і ягоную грамадзянскую датычнасьць. Напэўна, гэты факт бераглі да выбараў, каб у чарговы раз прадэманстраваць электарату “злобную сущность Запада”.
Справа “італьянскага шпіёна Піу” вельмі нагадвае сталінскія “паляваньні на ведзьмарак”. Разам з італьянцам чакісты затрымалі і дваццацішасьцігадовую грамадзянку Беларусі Ірыну Ушак, якой прад’явілі абввінавачваньне ў здрадзе Радзіме. Спэцслужбы абвінавачваюць Ірыну Ушак і Анжэла Антонію Піу ў спробе атрымаць дакумэнты, якія “ўтрымліваюць зьвесткі ваеннага характару”.
Нагадаем, што летам гэтага году адбыўся суд над грамадзянінам Нямеччыны, супрацоўнікам цэнтру Маршала Крыстаферам Лецам, які быў прызнаны віноўным у шпіянажы супраць Беларусі.