Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Утка” пад назовам “Белы бусел” - дзецішча беларускага Савету Бясьпекі 11:13, 06/09/2001
Ніякага маскоўскага цэнтру “Незалежная палітычная экспертыза” ў прыродзе не існуе. “Аналітычная нататка” “Аперацыя “Белы бусел” пра нібы падрыхтоўку да зьвяржэньня Лукашэнкі падрыхтавана ў нетрах Савету Бясьпекі і перадзеная адтуль для публікацыі ў “Советскую Белоруссию”. Расейская газэта “Московский комсомолец” ў сёньняшнім нумары сцьвярджае, што ейны супрацоўнік патэлефанаваў у “Советскую Белоруссию” і пад імем карэспандэнта камуністычнай газэты “Рабочая трибуна” высьветліў, што ніякага інстытута не існуе. У рэдакцыі “СБ” наўпрост сказалі, што нататка перадзеная ім з Савету Бясьпекі.