Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мадона й Стынг будуць сьпяваць у Гомлі? 11:14, 06/09/2001, АиФ-Новости
Суладальнік канцэртнага агенцтва МСТ (Нямеччына) Скумэт Сабботка, глава нямецкой фірмы Falcone-Musik-Vezlag-Management-Production Фалько Рыхтэр і журналіст гамбургскага штодзёньніка Die Woche, які доўга працаваў Дзірк Браўнс заявілі на сваім брыфінгу ў Гомлі, што маюць намер ажыцьцявіць грандыёзны “чарнобыльскі” праэкт - арганізоўваць ў гэтым абласным цэнтры, што пацярпеў ад радыяцыі канцэрт мегазорак заходняй эстрады, сярод якіх беларусы пабачаць Мадону, Стынга, U-2, R.E.M.
Па словах удзльнікаў нямецкай дэлегацыі, яны закляпочаныя тым, што праз 15 гадоў пасьля чарнобыльскай катастрофы ўсе сталі забываць пра Беларусь. На думку Дзірка Браўнса, “краіна ў цэнтры Эўропы памірае і, па сутнасьці, гэта нікога не цікавіць”.
За падтрымкаю арганізатары канцэрту маюць намер зьвярнуцца да беларускага ўраду, федэральнага Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Нямеччыны, нямецкім палітыкам, арганізацыям “Грынпіс” і “Дактары супраць атамнай энэргіі”. Ад гомельскіх уладаў патрабуецца забясьпечыць на тэрыторыі горада ці вобласьці адкрытую пляцоўку на 50 тыс.ці больш гледачоў.
Сродкі, выручаныя ад канцэрту Мадоны, Стынга і іншых заходніх зорак, ягоную трансьляцыю па MTV, рэалізацыі кампакт-дыскаў, аўдыё і відэёкасэтаў, футболак, плякатаў і іншай атрыбутыкі мяркуецца накіраваць на будаўніцтва новых шпіталяў і рамонт старых.