Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскія СМІ неаб’ектыўна асьвятляюць прэзыдэнцкую кампанію ў Беларусі 11:16, 06/09/2001
Больш за 60% расейцаў лічаць, што расейскія СМІ асьвятляюць прэзыдэнкую кампанію ў Беларусі недастаткова аб’ектыўна. Толькі 40,2% расейцаў ведаюць, што 9 верасьня ў Беларусі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. 42,7% суграмадзянаў аб гэтым нічога ня ведаюць, а 17,1% наогул цяжка было адказаць на гэтае пытаньне. Такія вынікі рэпрэзэнтатыўнага сацыялягічнага апытаньня, праведзенага ў канцы жніўня Ў 19 гарадох Расеі Цэнтрам сацыялягічных дасьледваньняў Фонду нацыянальнай і міжнароднай бясьпякі пры ўдзеле Саюзнай грамадзкай палаты.
Пры гэтым тыя, хто дасьведчаны аб надыходзячых выбарах, скептычна ацэньваюць працу расейскіх СМІ па іх асьвятленьню. Так, толькі 23,1% рэспандэнтаў мяркуюць, што прэса Расеі распавядае аб прадвыбарчай сытуацыі ў Беларусі аб’ектыўна. 29,2% упэўненыя, што расейскія СМІ робяць гэта недастаткова аб’ектыўна, а 32,7% рэспандэнтаў лічаць асьвятленьне выбараў неаб’ектыўным.