|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Міжнародная Амністыя: Лукашэнка зьнічтажае незалежную думку і незалежную дзейнасьць 11:20, 06/09/2001 Міжнародная Амністыя заклікае Лукашэнку забясьпечыць як на пэрыяд перад выбарамі, так і на наступны пэрыяд, захаваньне асноўных правоў чалавека на свабоду самавыказваньня і мірных сходаў. Урад таксама абавязаў гарантаваць непрымяняльнасьць катаваньняў ці жорсткага абыходжаньня да ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту. “Відавочна, што ў прадвыбарчы пэрыяд Лукашэнка на ўсю моц выкарыстоўваў дзяржаўны апарат, каб зьліквідаваць незалежнае меркаваньне і незалежную дзейнасьць”, - прадкрэсьлівае Міжнародная амністыя. “калі ягоны ўрад будзе працягваць эты курс, ён рызыкуе быць падвергнутым далейшаму асуджэньню”. Міжнародная Амністыя заклікае Лукашэнку забясьпечыць павагу фундамэнтальных правоў чалавека. За прадвыбарчы пэрыяд Міжнародная Амністыя атрымала вялікую колькасьць паведамленьняў аб самадурстве ўладаў, відавочна накіраваных на тое, каб задушыць свабоду слова і сходаў. Напісанае ніжэй – гэта толькі невялікая частка парушэньняў, пра якія паведамлялі арганізацыі за апошнія колькі тыдняў: “1 верасьня пяцёра супрацоўнікаў праваахоўчых ворганаў сілком спрабавалі ўварвацца ў прэс-цэнтар дэмакратычный правабарончай ініцыятывы Хартыя’97, якая знаходзіцца ў Менску. Арганізацыя толькі цудам пазьбегла канфіскацыі абсталяваньня. За тры дні да гэтага, 27 і 28 жніўня, адна з найбольш вядомых праваабарончых арганізацыяў, “Вясна-96”, атрымала два папярэджаньні ад міністэрства юстыцыі. Зараз ёй пагражае закрыцьцё. Увесь жнівень міліцыя затрымлівала членаў маладзёвай арганізацыі ЗУБР, якая выступае за дэмакратыю і правы чалавека, у розных гарадах Беларусі пасьля мірных акцыяў пратэсту супраць правячага рэжыму. Некаторых зь іх абвінавачвалі ў парушэньні грамадзкага парадку, і яны праводзілі ноч ва ўчастку. Большасьць зь іх адпускалі праз некалькі гадзінаў пасьля затрыманьня. 28 жніўня саракатысячны наклад газэты “Рабочы”, з падтрымкаю асноўнага апазыцыйнага кандыдата Ўладзімера Ганчарыка, быў арыштаваны афіцыйнымі асобамі ў друкарні “Мэджык” у Менску. Згодна паведамленьням беларускай праваабарончай арганізацыі Хартыі’97, позна ноччу 27 жніўня дзесяць ўзброеных міліцыянтаў уварваліся ў дом члена каманды Ўладзімера Ганчарыка ў Берасьці. Міліцыянты забралі з сабой узоры прадвыбарчых матэр’ялаў. 23 жніўня прыкладна 20 прадстаўнікоў улады ўварваліся ў Беларускі клюб выбаршчыкаў і канфіскавалі офіснае абсталяваньне і інфармацыйныя матэр’ялы. Прадстаўнікі ўладаў раней прыходзілі ў памяшканьні гэтай арганізацыі, якая назірае за выбарамі. .17 і 20 жніўня, патрабуючы прадастаўленьня інфармацыі пра абсталяваньне, якое выкарыстоўваецца ў гэтым офісе. 17 жніўня ўлады захапілі ў памяшканьні друкарні “Мэджык” 300 000 асобнікаў спэцвыпуску незалежнай газэты “Наша Свабода”, прысьвечанага выбарам быццам у сувязі з “шэрагам недакладнасьцяў у фінансавай дакумэнтацыі”. У той самы дзень “Наша Свабода” атрымала папярэджаньне ад Дзяржкамдруку за публікацыю артыкула аб членах ураду Лукшэнкі 8 і 9 жніўня афіцэры КДБ учыніла налёт на офіс у Гомлі, дзе разьмяшчалася маладзёвая дэмакратычная арганізацыя ЗУБР і канфіскавала офіснае абсталяваньне, затрымаўшы некалькі актывістаў” .
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|