Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супраць газэты «Пагоня» узбуджана крымінальная справа. Канфіскаванае абсталяваньне і наклад спэцвыпуску 11:23, 06/09/2001
У сераду ўвечары супраць газэты "Пагоня" была заведзена крымінальная справа па артыкуле 367 частка 1 КК - за абразу прэзыдэнта РБ. Крымінальную справу распачаў намесьнік пракурора вобласьці Ўладзімер Аніська. У рэдакцыі сканфіскаваны ўсе кампутары, а таксама 10 750 асобнікаў накладу спэцвыпуску газэты, які яшчэ толькі друкаваўся. Наклад спэцвыпуску павінен быў скласьці 88 тысячаў. Увесь выпуск газэты быў прысьвечаны перадвыбарнай кампаніі. Больш за тое, рэдакцыя пералічыла грошы за друк і завезла неабходную колькасьць паперы.
У гэты ж дзень, каля 23.00 аддзяленьне АМАПу на чале з старэйшым лейтэнантам Беламазавым наведалася ў рэдакцыю другой недзяржаўнай газэты - "Биржа информации". У рэдакцыі яшчэ знаходзілася адказны сакратар - Юлія Урбановіч. Толькі-толькі адышліся людзі, якія фальцавалі газэту. Алег Беламазаў назваўся, паказаў дакумэнты й патлумачыў: дзяжурнаму абласнога Ўпраўленьня ўнутраных справаў паступіў званок аб тым, што ў рэдакцыі "Биржи информации" друкуюць антыпрэзыдэнцкія ўлёткі, і яны, маўляў, прыехалі гэта праверыць.
На пытаньне, навошта ажно 8 АМАПаўцаў прыехала ў рэдакцыю, старэйшы лейтэнант Беламазаў адказаў: "Уначы можа здарыцца рознае, а мы ахоўваем парадак". Агледзіны памяшканьня рабіліся зьлёгку. Пераканаўшыся, што ніякіх улётак тут не друкуюць, ахоўнікі парадку зьехалі. Дарэчы, да гэтага часу ў рэдакцыю пасьпелі прыехаць прадстаўнікі БХК і АБСЭ.