Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улада рыхтуе маштабную фальсыфікацыю вынікаў датэрміновага галасаваньня 11:24, 06/09/2001
Афіцыйныя дадзеныя колькасьці выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова ілжывыя. У аўторак і сераду ў датэрміновым галасаваньні прынялі ўдзел 7% - у першы дзень – 3,5%, у другі – 3,5%, а зусім не 4% за два дні, пра якія аб’явіў сёньня Цэнтрвыбаркам. Гэтыя лічбы былі сёньня абнародаваныя назіральнікамі грамадзянскай ініцыятывы “Незалежнае назіраньне” на прэс-канферэнцыi, што адбылася ў Менску.
Па словах аднаго з каардынатараў “Незалежнага назіраньня” Міраслава Кобасы, дадзеныя Цэнтрвыбаркаму нерэальныя і выдаюць сваю надуманнасьць хоць бы тым, што, згодна ім, у першы дзень датэрмінова прагаласавалі 2,3% грамадзянаў, а ў другі – 1,7%. Але, як сцвярджаюць назіральнікі, у другі дзень датэрміновага галасаваньня толькі на 11% вучасткаў было зафіксавана зьмяншэньне колькасьці выбаршчыкаў прагаласаваць датэрмінова. На ўсіх астатніх вучастках назіралася тэндэнцыя росту жадаючых прагаласаваць датэрмінова. Згодна лічбам Цэнтрвыбаркаму, у другі дзень на выбарчыя вучасткі зьявілася ў два разы меншая колькасьць выбаршчыкаў.
Мячаслаў Грыб, адзін з каардынатараў “Незалежнага назіраньня” тлумачыць сакрыцьцё ЦВК дадзеных аб датэрміновым галасаваньні тым, што ўлады, выкарыстоўваючы адміністратыўны рэсурс, “маюць намер арганізаваць датэрмінвыя выбары на 30-40% вучасткаў, давесьці гэтую лічбу да 50% і, каб не падняўся шум, паведаміць пра яе ў самы апошні дзень”. Па словах Мячыслава Грыба, гэтая інфармацыя яму стала вядома з кампетэнтных крыніцаў.
А пакуль, па словах Мячыслава Грыба, у краіне разварочваецца кампанія па фальсыфікацыі вынікаў датэрміновага галасаваньня. З тых крыніцаў, каардынатару “Незалежнага назіраньня” стала вядома, што ўсе дадзеныя галасаваньня выбаркам ў першую чаргу павінны ўзгадняць з раённымі і гарадзкімі выканкамамі і толькі пасьля гэтага агучваць іх.
Па словах Грыба, выбарчыя камісіі ўсіх рэгіёнаў ужо атрымалі дадатковую колькасьць бюлетэняў, а на многіх вучастках, у прыватнасьці ў Маладзечна, назіральнікі заўважылі выбарчыя урны з дном, завінчаным шурупамі, што дазваляе пры жаданьні замяніць там бюлетэні. Больш таго, у большасьці выпадкаў урны неякасна апячатаныя і не забясьпечаныя аховай.
Як паведаміў каардынатар “Незалежнага назіраньня” па Віцебскай вобласьці Іосіф Навумчык, старшыня вабласной выбарчай камісіі Ўладзімер Цэцока заявіў незалежным назіральнікам, што яны ня змогуць прысутнічаць пры перадачы участковымі камісіямі ў раённую выбарчую камісію бюлетэняў выбаршчыкаў. Адзінае – яны змогуць прысутнічаць на выніковым паседжаньні раённай выбарчай камісіі.
Па словах удзельнікаў прэс-канферэнцыі, “улады робяць усё, каб замінаць незалежнаму назіраньню, хоць мы дзейнічаем строга па закону, але, нягледзячы на гэта, сыстэма працуе і будзе працаваць”.