Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
“Гарачая лінія” з адзіным кандыдатам
11:24, 07/09/2001


 ПАЛIТЫКА 

ЗУБР призвал студентов прийти на выборы 9 сентября
11:23, 07/09/2001

Тысячи листовок, призывающих студентов не голосовать досрочно, помогая тем самым властям сфальсифицировать результаты выборов, а прийти на участки непосредственно в день президентских выборов - 9 сентября, были разбросаны сегодня активистами движения ЗУБР в нескольких ведущих вузах страны. Зубры буквально забросали учебные корпусы вузов листовками, распространяя их как внутри, так и около вузов.

Белорусские геи и лесбянки парадом дошли до Администрации Лукашенко
11:22, 07/09/2001

Белорусский гей-парад собрал около 100 человек. Они прошли по тротуару проспекта Скорины от Госцирка до Администрации Лукашенко. Ни одного сотрудника спецслужб или милиции, которые мешали бы проведению этой несанкционированной акции, рядом не оказалось. Таким образом, подтверждается информация о том, что этот парад проведен при негласной поддержке властей, так как до сегодняшнего дня все попытки его проведения заканчивались неудачей. Один из высоких милицейских чинов, все же замеченный нами недалеко от места проведения этой странной акции, в приватной беседе возмутился – почему им (милиционерам) приказывают разгонять мирные акции с участием обычных граждан, а этот парад приказали не трогать.

Лукашэнку нагадалі ягонае абяцаньне сыйсьці ў адстаўку
11:21, 07/09/2001, GazetaSNG

Нягледзячы на руплівую падрыхтоўку ўсіх шматлікіх сустрэчаў, якія праводзяць на фінішы выбарчай гонкі сёньняшні прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, і адбор людзей, цікавы выпадак адбыўся ў горадзе Барысаў Менскай вобласьці. Адзін з рабочых, які выпадкова стаяў у натоўпе ля главы прэзыдэнта, асьмеліўся і задаў яму пытаньне: “Чаму вы сыходзіце ў адстаўку? Бо яшчэ ў 1994 годзе Вы, Аляксандар Рыгоравіч, абяцалі, што калі жыцьцё не палепшыцца праз два гады, то самі адмовіцеся ад пасады прэзыдэнта”.

Разгромлены офіс ЗУБРа ў Гомлі
11:20, 07/09/2001

Позна ўвечары 6 верасьня супрацоўнікі міліцыі АУС Чыгуначнага раёну Гомлі правялі вобыск у офісе гомельскага адзьдзяленьня арганізацыі “Зубр”, які ня мае афіцыйнай рэгістрацыі. Пасьля 20 гадзінаў міліцыянты падманлівым чынам праніклі ў кватэру, якую здымаюць зубры, і пачалі вобыск. У гэты час у офісе знаходзілася некалькі маладых людзей. Вобыск працягваўся амаль да поўначы. А пасьля міліцыянты канфіскавалі кампутар, друкарку, ксэракс, каля 1 тысячы налепак з выяваю бел-чырвона-белага сьцяга і гербу “Пагоні”, аўдыёкасэты і 12 балёнчыкаў фарбы. Таксама канфіскавалі вялікую колькасьць маек з лёзунгамі “Барані сваё!” і “Хочам ведаць праўду!” з выявамі зьніклых бяз зьвестак Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьміцера Завадзкага і Юры захаранкі. Міліцыя не прад’явіла ніякай санкцыі на правядзеньне вобыску .

Яшчэ адна крымінальная справа за “абразу прэзыдэнта”
11:19, 07/09/2001

Рэчыцкая міжраённая пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу адносна 24-гадовай актывісткі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Наталі Брэль. Маладую жанчыну зьмесьцілі за краты толькі за тое, што яна прынесла ў Рэчыцкую тэрытарыяльную камісію па выбарах падарунак для главы дзяржавы. Унутры скрутка аказалася вяроўка, завязаная пятлёю, кусок мыла, жаночая касмэтыка, шмат малюнкаў з надпісамі сацыяльна-палітычнага характару і папрасіла яго перадаць асабіста Аляксандру Лукашэнку. Сэнс ейнай акцыі ў тым, што для вас, Алякандар Рыгоравіч, пры такім жыцьці і апошняга не шкада.

Міністэрства юстыцыі і Пракуратура цікавяцца сьпісамі незалежных назіральнікаў
11:18, 07/09/2001

Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі і Пракуратуры паведаміла сёньня члену праўленьня АТ “Фонд імя Льва Сапегі” Міраславам Кобасу (таксама ён зьяўляецца каардынатарам праграмы паралельнага падліку галасоў) пра свой намер правесьці плянавую праверку дзейнасьці арганізацыі. Але на справе яны зацікавіліся іншым, а менавіта сьпісамі назіральнікаў вылучаных ад арганізацыі.

Студэнтаў прымушаюць галасаваць за Лукашэнку
11:17, 07/09/2001

Кіраўніцтва шэрагу беларускіх вну аб’явіла выкладчыкам, што яны павінны забясьпечыць яўку ўсіх студэнтаў на прэзыдэнцкія выбары. Пры гэтым супрацоўнікам вну далі зразумець, што студэнты павінны прагаласаваць датэрмінова, і абавязкова за Лукашэнку. Як паведамляе www.barcnews.org, рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Русецкі паведаміў супрацоўнікам унівэрсытэту, што студэнты абавязкова павінны прыйсьці на выбарчыя вучасткі, прычым на датэрміновае галасаваньне. Для гэтага 8 верасьня замест заняткаў студэнтаў трэба накіраваць на выбары.

“Блакітная” правакацыя ў Менску
11:16, 07/09/2001

Гей-парад, правядзеньне якога заплянавана сёньня ў Менску, зьяўляецца правакацыяй беларускіх спэслужбаў. Ейная мэта – дыскрэдытацыя беларускай апазыцыі і фактычная перамога на выбарах Лукашэнкі. Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, адзін з кіраўнікоў гей-аб’яднаньня “Лямбда” Эдвард Тарлецкі зьяўляецца агентам Камітэту дзяржбясьпекі. Сёньняшняя заява арганізатараў гей-параду ў падтрымку апазыцыі зьяўляецца сапраўднай правакацыяй. Цікавая дэталь – да 7 верасьня ў Менску не адбыўся ні адзін з трох заплянаваных раней гей-парадаў. І толькі сёньня ўлады чамусьці дазволілі ягонае правядзеньне.

Дзень народзінаў Віктара Ганчара адзначылі ў рэзыдэнцыі прэзыдэнта
11:15, 07/09/2001

Сёньня а поўдні, з нагоды 44-годзьдзя віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара ля будынку рэзыдэнцыі прэзыдэнта сабраліся сябры і калегі зьніклага па Вярхоўнаму Савету, жонкі рэпрэсаваных палітыкаў і проста людзі неабыякавыя да зьнікненьня вядомых палітыкаў. Людзі сталі ў ланцуг насупроць рэзыдэнцыі Лукашэнкі і трымалі ў руках патрэты зьніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юры Захаранкі, Зьміцера Завадзкага, памерлых пры загадкавых абставінах Анатоля Майсені, Генадзя Карпенкі, палітвязьняў Андрэя Клімава і Валеры Шчукіна. У акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей” таксама прымалі ўдзел маці загінулых ў мірны час беларускіх салдатаў.

За тры дні датэрмінова прагаласавала 8,4% выбаршчыкаў
11:14, 07/09/2001

Інфармацыя па праграме паралельнага падліку галасоў была сабраная з 5,89% (4 верасьня), 6,35% (5 верасьня) і 5,92 (6 верасьня усіх вучасткаў Рэспублікі Беларусь. Участкі былі адабраныя мэтадам сацыялягічнай выбаркі і раўнамерна прадстаўляюць усе рэгіёны краіны. Па інфармацыі, якая паступіла ад назіральнікаў ГІ “Незалежнае назіраньне” у першыя тры дні датэрміновага галасаваньня прагаласавала 8,4% выбаршчыкаў.

Севярынца дапытвалі восем гадзінаў
11:13, 07/09/2001

6 верасьня лідэр “Маладога фронту” Паўла Севярынца выклікалі ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі для допыту ў сувязі з выбухам, які адбыўся на тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску 30 траўня гэтага году.

Агітацыйная экспансыя расейскіх дэсантнікаў на Беларусь
11:12, 07/09/2001

Чарговы факт умяшальніцтва расейскіх грамадзянаў у прадвыбарчую кампанію ў Беларусі зафіксаваны ў Маладэчне. 1 верасьня 2001 году ў “Маладзечанскай газэце” зьмешчана нататка “Блакітныя бярэты – за!”. Са зьместа гэтай нататкі вынікае, што ансамбль Міністэрства абароны Расеі “Блакітныя бярэты” падчас сваіх выступлаў праводзіў агітацыю ў падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Лукашэнкі. У гэтай нататцы гаворыцца, што ўсе выдаткі, зьвязаныя са знаходжаньнем у нашай краіне сьпевакоў-дэсантнікаў з Расеі, узяла на сябе Беларуская чыгунка.

Лукашэнка і чакісцкае падпольле
11:11, 07/09/2001, СМИ.ру

У адносанах Расеі й Беларусі на фоне прэзыдэнцкіх выбараў у апошняй, і, уласна, у больш шырокай рамцы – у адносінах Расеі й Захаду, - угадваецца гульня самых розных палітычных сілаў. Па-першае, левая апазыцыя Расеі – яна падтрымлівае Лукашэнку (“Заўтра”, “Пятая калёна, ці Бухгальтэрыя здрадніцтва”) і адначасова ўтварае блёк супраць лібэральнага Цэнтру і вярбуе незадаволеных у сілавых структурах (плятформа 43”). Ідэялягічная аснова – захадафобія.

Новы праэкт «Дабраахвотны інфарматар»
11:10, 07/09/2001

На сэрвэры "Дранікі" нарадзіўся новы прадвыбарчы праэкт"Дабраахвотны інфарматар". Канцэпцыя рэсурсу заключаецца ў бязьлітаснай барацьбе за чысьціню сецявых зносінаў. А больш канкрэтна, у аналізе і выкрываньні патокаў дэзынфармацыі. Якія штатныя супрацоўнікі КДБ і дабраахвотныя памочнікі распаўсюджваюць у беларускім сэгмэнце Інтэрнэту.

Віцэ-прэзыдэнт дэлегацыі Эўрапарлямэнту па Беларусі Элізабэт Шрэдэр будзе назіраць за выбарамі
11:09, 07/09/2001

Элізабэт Шрэдэр (фракцыя зялёных, Нямеччына), віцэ-прэзыдэнт дэлегацыі Эўрапейскага Парлямэнту па Беларусі будзе прымаць удзел у назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі, прызначанымі на 9 верасьня 2001 году. Дэлегацыя прыбудзе ў Менск 7 верасьня і спыніцца ў гатэлі «Плянета». Першая ацэнка выбараў будзе абвешчана ў панядзелак 10 верасьня. У праграме візыту заплянаваны шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі БДІПЧ і КНГ АБСЭ, замежнымі пасламі акрэдытаванымі ў Менску, кандыдатамі на пост прэзыдэнта Беларусі або іх прадстаўнікамі, рэдактарамі вядучых дзяржаўных і незалежных газэтаў, кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркаму і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў.

БАЖ патрабуе спыніць цэнзуру незалежных выданьняў
11:08, 07/09/2001

Прадстаўнікі праўленьня Беларускай асацыяцыі журналістаў сустрэліся з першым намесьнікам старшыні Дзяржкамітэту па друку Ўладзімерам Глушаковым, які на дадзены момант выконвае абавязкі дырэктара прыватнай друкарні «Мэджык», паведамляе прэс-цэнтар БАЖ. Кіраўнікі журналісцкай арганізацыі перадалі чыноўніку ліст з патрабаваньнем спыніць умяшальніцтва ў дзейнасьць рэдакцыяў недзяржаўных СМІ. «З моманту прызначэньня Вас на пасаду адбылося некалькі падзеяў, якія, сьведчаць аб ажыцьцяўленьні Вамі цэнзуры», - гаворыцца ў лісьце.

Cёньня Віктару Ганчару споўнілася 44 гады
11:07, 07/09/2001

Першы віцэ-сьпікер Вярхоўнага савету Беларусі 13 скліканьня, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі бясьсьледна зьнік у Менску 16 верасьня 1999 году. Разам са сваім сябрам, бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім Ганчар вяртаўся дадому. Трошкі пазьней на мяркуемым месцы выкраданьня – вуліцы Фабрычнай – былі знойдзеныя рэшткі шкла аўтамабілю і кроў выкрадзеных...

Барыс Нямцоў падтрымаў адзінага кандыдата
11:06, 07/09/2001

Старшыня палітсавету партыі “Саюз правых сілаў” Барыс Нямцоў адправіў учора ўрадавую тэлеграму, у якой выказаў адзінаму кандыдату ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімеру Ганчарыку падтрымку й салідарнасьць у барацьбе з рэжымам Лукашэнкі. “Паважаны Ўладзімер Іванавіч! Ад імя дэмакратаў хаасу выказаць Вам шчырую падтрымку ў барацьбе за пост Прэзыдэнта Беларусі. Улічваючы няпростую палітычную сытуацыю ў Вашай краіне, неабходна аддаць належнае мужнасьці, якая спатрэбілася асабіста Вам, каб рашыцца на адкрытую барацьбу з дзейным прэзыдэнтам. У Вашай асобе мы вітаем намаганьні беларускай апазыцыі, накіраваныя на дэмакратызацыю беларускага грамадзтва”.

Для ўлады засталося 48 гадзінаў!
11:05, 07/09/2001

Больш 60 прадстаўнікоў беларускай грамадзкасьці – вядомыя пісьменьнікі, паэты, палітыкі й сваякі рэпрэсаваных апанентаў рэжыму – зьвярнуліся з ультыматыўнай заявай да беларускіх уладаў. Згодна заяве, беларускія ўлады маюць 48 гадзінаў, каб прадставіць доказы сваёй недатычнасьці да арганізацыі й выкраданьню апанентаў гэтага рэжыму. У процілеглым выпадку, у людзей будуць усе падставы сцьвярджаць, што адказнасьць за тое, што здарылася, ляжыць на сёньняшнім рэжыме.

Уладзімер Ганчарык выступіў за зваротам да выбаршчыкаў Беларусі
11:04, 07/09/2001

Напярэдадні выбараў адзіны кандыдат ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімер Ганчарык выступіў са зваротам да беларускіх выбаршчыкаў, у якім яшчэ раз падцьвердзіў намер выканаць пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах усе ўзятыя на сябе абавязацельствы перад беларускім народам. “Я, Уладзімер Ганчарык, адзіны кандыдат ад шырокай грамадзянскай кааліцыі, хачу Вам, паважаныя выбаршчыкі, паведаміць наступнае. Я і мая каманда выпрацавалі ўзгодненыя прапановы і заключылі шэраг пагадненьняў. Пагадненьняў, які павінны былі кансалідаваць нашае грамадзтва і вызначыць будучыню нашй краіны”, - гаворыцца ў звароце. Тэкст звароту цалкам чытайце ніжэй.

Дзеці зьніклых зьвярнуліся да маладых грамадзянаў Беларусі
11:03, 07/09/2001, Радыё Свабода

Дзеці зьніклых і загадкава памерлых апазыцыянэраў зьвярнуліся з адкрытым лістом да маладых грамадзянаў Беларусі. Частка звароту адрасаваная наўпрост дзецям Лукашэнкі, Шэймана, Сівакова і Паўлічэнкі.

Рэктары ВНУ агітуюць за Лукашэнку
11:02, 07/09/2001

Высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі настолькі няўпэўненыя ў перамозе свайго “патрона”, што пры кожным зручным моманце просяць, пагражаюць і патрабуюць ад падначаленых аказаць падтрымку Аляксандру Лукашэнку. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аляксандар Казулін, у выступе перад студэнтамі з нагоды пачатку новага навучальнага году, адкрыта заклікаў з усіх прагаласаваць на прэзыдэнцкіх выбарах “за” Лукашэнку. Рэктар Беларускага дзяржаўнага медычнага ўнівэрсытэту Павал Беспальчук прапанаваў замежным студэнтам, якія пражываюць у інтэрнатах №4 і №6. прагаласаваць датэрмінова і на выходныя адправіцца дадому. Студэнтам аб’явілі, што ў пятніцу яны могуць не зьяўляцца на заняткі.

Наведвальнік вэб-сайту Хартыі`97 паведамляе аб прымусовым галасаваньні
11:01, 07/09/2001

Увесь дзень 6 верасьня ў школах горада Жодзіна на ўсю йшло датэрміновае галасаваньне. Сотні людзей з сумнымі тварамі ішлі і ішлі па выбарчыя вучасткі – дырэктары школы ў загадалі сваім педагогам галасавць датэрмінова.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: