Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэктары ВНУ агітуюць за Лукашэнку 11:02, 07/09/2001
Высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі настолькі няўпэўненыя ў перамозе свайго “патрона”, што пры кожным зручным моманце просяць, пагражаюць і патрабуюць ад падначаленых аказаць падтрымку Аляксандру Лукашэнку. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аляксандар Казулін, у выступе перад студэнтамі з нагоды пачатку новага навучальнага году, адкрыта заклікаў з усіх прагаласаваць на прэзыдэнцкіх выбарах “за” Лукашэнку. Рэктар Беларускага дзяржаўнага медычнага ўнівэрсытэту Павал Беспальчук прапанаваў замежным студэнтам, якія пражываюць у інтэрнатах №4 і №6. прагаласаваць датэрмінова і на выходныя адправіцца дадому. Студэнтам аб’явілі, што ў пятніцу яны могуць не зьяўляцца на заняткі.
Рэктар БДУ Казулін ухваляў Лукашэнку, што нядзіўна, паколькі менавіта Лукашэнка падпісваў загад аб прызначэньні Казуліна рэктарам БДУ.
У медынстытуце, студэнты, якія прыйшлі на сход павінны былі запісваць на паперках прозьвішча, факультэт, групу і ці жывуць яны ў інтэрнаце. Пазьней рэктар Беспальчук патлумачыў, што сьпісы складаліся двойчы толькі для таго, каб ведаць, хто са студэнтаў прысутнічаў.
“Мы пойдзем насустрач вашым жаданьням, - падкрэсьліў сп.Беспальчук. – Калі ласка, едзьце дадому на ўсе выходныя. І вам будзе спакайней, і рэктарату. Мая асабістая просьба, прагаласуйце датэрмінова. Я ўжо прагаласаваў. Некалькі студэнтаў спрабавалі задаваць пытаньні аб правамернасьці прымусовага датэрміновага галасаваньня. Але рэктар або рэзка і хабрываў, або зводзіў размову на іх бок”.
Нечакана для ўсіх папрасіў слова старшыня АГП, паверанная асоба Ўладзімера Ганчарыка Анатоль Лябедзька. Які прысутнічаў у залі разам з прадстаўнікамі Беларускага Гэльсынскага камітэту. Лідэр АГП зьвярнуўся да студэнтаў, грамадзянам Рэспублікі Беларусь. Ад вас, ад вашага голасу будзе залежыць будучыня Беларусі. Але калі вы прагаласуеце датармінова, ваш голас можа быць няўлічаным. Не галасуйце датэрмінова. Прыходзьце на выбары 9 верасьня.
Аналягічныя мэтады ўціску прымяняюцца і ў іншых навучальных установах. У беларускім каледжы мастацтваў іншагароднім студэнтам прапанавалі своеасаблівы бартэр: засяленьне ў інтэрнаце ўзамен на датэрміновае галасаваньне.