Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзеці зьніклых зьвярнуліся да маладых грамадзянаў Беларусі
11:03, 07/09/2001, Радыё Свабода

Дзеці зьніклых і загадкава памерлых апазыцыянэраў зьвярнуліся з адкрытым лістом да маладых грамадзянаў Беларусі. Частка звароту адрасаваная наўпрост дзецям Лукашэнкі, Шэймана, Сівакова і Паўлічэнкі.

"Нашыя бацькі — вядомыя ў Беларусі людзі. Яны не заплямілі сябе ні хлусьнёй, ні крывёй. Мы ганарымся нашымі бацькамі. А што маеце вы? Што застанецца вам у спадчыну? Нянавісьць людзей? І вы таксама адказныя за ўчынкі бацькоў. Хто, як ня дзеці, можа паўплываць на бацькоў?" — зьвяртаюцца да дзяцей Лукашэнкі, Шэймана, Сівакова, Навумава й Паўлічэнкі дзеці зьніклых апазыцыянэраў і тых палітыкаў, чыя заўчасная сьмерць выклікае падазрэньні.

Свой адкрыты ліст яны накіравалі сёньня ў беларускія мэдыі. Зьміцер і Тацяна Карпенкі, Алена і Юлія Захаранкі, Станіслаў і Ксенія Клімавы, Алена і Валерыя Красоўскія пішуць і сваім звычайным аднагодкам. Яны заклікаюць моладзь добра падумаць, перш чым выбраць новага прэзыдэнта, згадаць пражытыя сем гадоў і ўявіць жыцьцё яшчэ на пяць гадоў, калі ва ўладзе нічога ня зьменіцца.

"За гэты час у многіх з вас народзяцца дзеці, у некаторых дзеці пойдуць у садкі й школы. Што вы ім зможаце даць? Адукацыю — у такім памеры, колькі ў нас каштуе праца настаўніка. Здароўе — у такім памеры, колькі каштуе праца лекара. Вы будзеце жыць у страху, што ня зможаце забясьпечыць сябе і свае сем`і, бо заўтра ў краме можа ня быць цукру, малака, мяса і нават хлеба", — пішуць аўтары ліста.

Асобна яны зьвяртаюцца да аднагодкаў, якія служаць у міліцыі ды іншых сілавых структурах. "Хіба вам не надакучыла выконваць асабістыя загады, якія не адпавядаюць вашым службовым абавязкам? Калі вы не забівалі на загад, вам няма чаго баяцца", — зьвяртаюцца да сілавікоў дзеці зьніклых.

Ліст падпісалі таксама 10-гадовы Юрась Завадзкі і 7-гадовая Анастасія Майсеня. Ім яшчэ не выпадае галасаваць на гэтых выбарах, але яны падзяляюць думкі сваіх старэйшых сяброў і далучаюцца да іхнага закліку.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: