Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Для ўлады засталося 48 гадзінаў!
11:05, 07/09/2001

Больш 60 прадстаўнікоў беларускай грамадзкасьці – вядомыя пісьменьнікі, паэты, палітыкі й сваякі рэпрэсаваных апанентаў рэжыму – зьвярнуліся з ультыматыўнай заявай да беларускіх уладаў. Згодна заяве, беларускія ўлады маюць 48 гадзінаў, каб прадставіць доказы сваёй недатычнасьці да арганізацыі й выкраданьню апанентаў гэтага рэжыму. У процілеглым выпадку, у людзей будуць усе падставы сцьвярджаць, што адказнасьць за тое, што здарылася, ляжыць на сёньняшнім рэжыме.

“16 верасьня спаўняецца два гады, як былі выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Больш за два гады прайшло з часу зьнікненьня былога міністра ўнутраных справаў Юры Захаранкі, год і два з дня выкраданьня журналіста Зьміцера Завадзкага. Няма яснасьці ў ланцугу трагічных сьмерцяў: Анатоль Майсеня, Генадзь Карпенка. Відавочны палітычны складнік у справе асуджаных Андрэя Клімава і Валеры Шчукіна", - гаворыцца ў заяве.

“Беларускія ўлады маюць 48 гадзінаў, каб прадставіць доказы сваёй недадтычнасьці да арганізацыі і выкраданьню апанентаў сёньняшняга рэжыму. Ёсьць 48 гадзінаў, каб прадэманстараваць народу свае чыстыя, незаплямленыя крывёю рукі. Ёсьць 48 гадзінаў, каб прадставіць грамадзянам Беларусі сваё алібі. Ёсьць 48 гадзінаў, каб аргумэнтавана абвегнуць сьведчаньні і дакумэнты аб датычнасьці спэцпадразьдзяленьняў да выкраданьня людзей.

Калі ўлада ня зробіць гэта ў 48 гадзінаў, мы маем усе падставы сцьвярджаць, што адказнасьць за тое, што здарылася ляжыць на рэжыме.

Анатоль Лябедзька, старшыня аб’яднанай грамадзянскай партыі;

Людміла Карпенка, жонка Генадзя Карпенкі;

Сьвятлана Завадзкая, жонка Зьміцера Завадзкага;

Станіслаў Багданкевіч, прафэсар;

Генадзь Бураўкін, паэт;

Тацяна Клімава, жонка Андрэя Клімава;

Ірына Красоўская, жонка Анатоля Красоўскага;

Вольга Захаранка, жонка Юры Захаранкі;

Алесь Карніенка, лідэр “Моладзі АГП”;

Уладзімер Някляеў, паэт;

Усяго больш за 60 подпісаў”


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: