Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Барыс Нямцоў падтрымаў адзінага кандыдата 11:06, 07/09/2001
Старшыня палітсавету партыі “Саюз правых сілаў” Барыс Нямцоў адправіў учора ўрадавую тэлеграму, у якой выказаў адзінаму кандыдату ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімеру Ганчарыку падтрымку й салідарнасьць у барацьбе з рэжымам Лукашэнкі. “Паважаны Ўладзімер Іванавіч! Ад імя дэмакратаў хаасу выказаць Вам шчырую падтрымку ў барацьбе за пост Прэзыдэнта Беларусі. Улічваючы няпростую палітычную сытуацыю ў Вашай краіне, неабходна аддаць належнае мужнасьці, якая спатрэбілася асабіста Вам, каб рашыцца на адкрытую барацьбу з дзейным прэзыдэнтам. У Вашай асобе мы вітаем намаганьні беларускай апазыцыі, накіраваныя на дэмакратызацыю беларускага грамадзтва”.
“Хочацца верыць, што выбары Прэзыдэнта пройдуць з захаваньнем усіх асноўных нормаў дэмакратычнай працэдуры і іх вынікам стане свабоднае волевыяўленьне ўсяго беларускага народа, - гаворыцца ў тэлеграме. – Упэўнены, што ў выпадку Вашай перамогі, адносіны паміж грамадзкімі дэмакратычнымі арганізацыямі Расеі й Беларусі, як і паміж нашымі народамі ня толькі ўмацуюцца, але й набудуць якасны зьмест.