Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Севярынца дапытвалі восем гадзінаў 11:13, 07/09/2001
6 верасьня лідэр “Маладога фронту” Паўла Севярынца выклікалі ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі для допыту ў сувязі з выбухам, які адбыўся на тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску 30 траўня гэтага году.
Допыт цягнуўся больш за 8 гадзінаў з перапынкам на абед. Супрацоўнікі КДБ прапанавалі Севярынцу паабедаць у іхняй сталовай, аднак той адмовіўся, і лідэра “Маладога фронту” ў суправаджэньні двух афіцэраў КДБ павялі перакусіць у кавярню “Узвышша”. У інтэрвію БелаПАН Павал Севярынец паведаміў, шо па заяўленай тэме допыту – выбух на тэрыторыі расейскай амбасады - сьледчыя пытаньняў амаль не задавалі. Значна больш іх цікавіла асоба самога Севярынца, дзейнасьць “Маладога Фронту”, прадвыбарчыя мерапрыемствы і гэтак далей. Адказы Севярынца, па яго словах, можна разьбіць на тры групы: “не памятаю”, “гэтае пытаньне не адносіцца да справы аб выбуху каля расейскай амбасады”, “пытаньне датычыць маёй асобы, і па закону я на яго магу не адказваць”.