Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За тры дні датэрмінова прагаласавала 8,4% выбаршчыкаў 11:14, 07/09/2001
Інфармацыя па праграме паралельнага падліку галасоў была сабраная з 5,89% (4 верасьня), 6,35% (5 верасьня) і 5,92 (6 верасьня усіх вучасткаў Рэспублікі Беларусь. Участкі былі адабраныя мэтадам сацыялягічнай выбаркі і раўнамерна прадстаўляюць усе рэгіёны краіны. Па інфармацыі, якая паступіла ад назіральнікаў ГІ “Незалежнае назіраньне” у першыя тры дні датэрміновага галасаваньня прагаласавала 8,4% выбаршчыкаў.
Назіральнікі таксама ацэньвалі па 5-ці бальнай шкале працу камісіяў і выкананьне імі патрабаваньняў выбарчага заканадаўства. Сярэдняя ацэнка за тры дні склала – 3,5% балаў.
Мелі месца факты грубых парушэньняў заканадаўства, а таксама нядопуску назіральнікаў на вучасткі. Зараз ужо можна назіраць тэндэнцыю, калі на увчасткі не дапускаюцца менавіта тыя назіральнікі, якія ў першыя дні галасаваньня перадалі інфармацыю для паралельнага падліку.
Афіцыйныя ўлады намеранна заніжаюць колькасьць грамадзянаў, які прагаласавалі датэрмінова і заяўляюць, што за 5,4% выбаршчыкаў Беларусі.