Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзень народзінаў Віктара Ганчара адзначылі ў рэзыдэнцыі прэзыдэнта 11:15, 07/09/2001
Сёньня а поўдні, з нагоды 44-годзьдзя віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара ля будынку рэзыдэнцыі прэзыдэнта сабраліся сябры і калегі зьніклага па Вярхоўнаму Савету, жонкі рэпрэсаваных палітыкаў і проста людзі неабыякавыя да зьнікненьня вядомых палітыкаў. Людзі сталі ў ланцуг насупроць рэзыдэнцыі Лукашэнкі і трымалі ў руках патрэты зьніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юры Захаранкі, Зьміцера Завадзкага, памерлых пры загадкавых абставінах Анатоля Майсені, Генадзя Карпенкі, палітвязьняў Андрэя Клімава і Валеры Шчукіна. У акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей” таксама прымалі ўдзел маці загінулых ў мірны час беларускіх салдатаў.
Адзін з удзельнікаў акцыі трымаў у руках партрэт маладой актывісткі АГП з Рэчыцы Наталі Брэль, якая праводзіць вось ужо другія суткі за кратамі за распаўсюд улётак, якія заклікаюць насельніцтва прыносіць падарункі ў дзень народзінаў Аляксандра Лукашэнкі.
Міліцыя ніякіх актыўных дзеяньняў не прадпрымала. Людзі ў штацкім, што ачапілі раён, напоўнілі падземныя пераходы каля рэзыдэнцыі. На думку некаторых гэта тлумачыцца тым, што час правядзеньня акцыі супала з часам прыезду ў ацбанк Аляксандра Лукашэнкі. На мерапрыемстве таксама прысутнічала вялікая колькасьць журналістаў з розных краінаў сьвету, якія зьехаліся ў Менск для асьвятленьня ходу прэзыдэнцкіх выбараў.