Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гей-парад, правядзеньне якога заплянавана сёньня ў Менску, зьяўляецца правакацыяй беларускіх спэслужбаў. Ейная мэта – дыскрэдытацыя беларускай апазыцыі і фактычная перамога на выбарах Лукашэнкі. Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, адзін з кіраўнікоў гей-аб’яднаньня “Лямбда” Эдвард Тарлецкі зьяўляецца агентам Камітэту дзяржбясьпекі. Сёньняшняя заява арганізатараў гей-параду ў падтрымку апазыцыі зьяўляецца сапраўднай правакацыяй. Цікавая дэталь – да 7 верасьня ў Менску не адбыўся ні адзін з трох заплянаваных раней гей-парадаў. І толькі сёньня ўлады чамусьці дазволілі ягонае правядзеньне.