Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнку нагадалі ягонае абяцаньне сыйсьці ў адстаўку
11:21, 07/09/2001, GazetaSNG

Нягледзячы на руплівую падрыхтоўку ўсіх шматлікіх сустрэчаў, якія праводзяць на фінішы выбарчай гонкі сёньняшні прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, і адбор людзей, цікавы выпадак адбыўся ў горадзе Барысаў Менскай вобласьці. Адзін з рабочых, які выпадкова стаяў у натоўпе ля главы прэзыдэнта, асьмеліўся і задаў яму пытаньне: “Чаму вы сыходзіце ў адстаўку? Бо яшчэ ў 1994 годзе Вы, Аляксандар Рыгоравіч, абяцалі, што калі жыцьцё не палепшыцца праз два гады, то самі адмовіцеся ад пасады прэзыдэнта”.

Не задумваючыся ні на хвіліну, беларускі лідэр адказаў, што такога ён ніколі не казаў. І калі хтосьці зможа даказаць, што гэта ягоныя словы, ён адразу адмовіцца ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах. Шукаць доказы журналістам доўга не прыйшлося. Яны адкрылі рэспубліканскую газэту “Звязда” ад 6 ліпеня 1994 году, дзе тады яшчэ кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка адказваў на пытаньні чытачоў. Вось ягоны адказ на пытаньне, якое задала Валянціна Няхай.

“- У выпадку. калі надзеі, якія ўскладаюць на вас выбаршчыкі, не апраўдаюцца, ці знойдзеце вы ў сабе сілы на працягу году сыйсьці ў адстаўку?

- На протяжении года - нет. А вот через два года, если у меня ничего не получится, да, пойду. Почему? Я - человек, приближенный к производству, и не даю непродуманных обещаний. Два года необходимы для того, чтобы хоть кое-что стабилизировать. А вот если на протяжении двух лет никаких изменений не будет,- собирай манатки и уходи».


Замест камэнтару можна прывесьці апошнія дадзеныя, абнародаваныя Міждзяржаўным статыстычным камітэтам Садружнасьці. Беларусь па выніках студзеня-лютага гэтага году заняла першае месца па тэмпах інфляцыі сярод краінаў СНД (24,4 адсоткаў). На другім мейсцы – Расея (13,2 адсоткі). Кошты на харчовыя тавары за гэты час больш усяго – на 23,5 адсоткі – вырасьлі ў Беларусі, на 13,8 адсоткі – у Расеі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: