Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Глава Бюро по демократическим институтам и правам человека ОБСЕ Жерар Штудман, выступая сегодня в Минске на пресс-конференции, заявил, что все обвинения белорусских властей в адрес международных наблюдателей и главы КНГ ОБСЕ Ханса-Георга Вика он расценивает «как параноидальные».
Избирательным комиссиям "спущена жесткая разнарядка" - обеспечить для Александра Лукашенко 61 процент голосов в первом туре президентских выборов. Такое заявление сделал кандидат в президенты Владимир Гончарик 8 сентября на пресс-конференции в Минске. "То, что творится накануне выборов, иначе как правовым беспределом назвать нельзя, - считает Гончарик. - Идет грубое нарушение законодательства. Избирателям навязывается досрочное голосование. Заявление Лукашенко о честных, справедливых выборах - не более чем миф. Мы накануне грандиозной фальсификации итогов голосования", - заявил кандидат. Он призвал "мировое сообщество" сделать все возможное, чтобы "остановить чудовищный обман, а по существу - захват власти Александром Лукашенко".
Журналіст польскай газэты “Тыгоднік Тухольскі” Славамір Гжмель назіраў за ходам датэрміновага галсаваньня 7 верасьня на вучастку №12 Першамайскага раёну Віцебску. У адной з кабінак для галасаваньня ён знайшоў бюлетэнь з адзнакаю “так” насупроць прозьвішча кандыдата ў прэзыдэнты А.Лукашэнкі. Сп. Гжмель, сфатаграфаваў знойдзены дакумэнт і зьвярнуўся да членаў выбарчай камісіі з просьбаю прызнаць гэты дакумэнт несапраўдным. Старшыня камісіі апусьціў яго ў скрыню для галасаваньня. Гэты момант таксама быў зафіксаваны фотакамераю журналіста.
Член участковай выбарчай камісіі №46 у Першамайскім раёне гораду Віцебска Галіна Магучая 7 верасьня знайшля сьляды адкрыцьця скрыні для датэрміновага галасаваньня – адкрыцьцё незаконнага, паколькі рабілася яно ў адсутнасьці членаў выбарчай камісіі. З гэтай нагоды Галіна Магучая зьвярнулася з заяваю да старшыні камісіі. Аднак ніякіх бачных дзеяньняў з боку кіраўніцтва камісіі не было: скрыня выкарыстоўвалася па-ранейшаму. Да канца дня 7 верасьня на выбарчым участку №46 датэрмінова прагаласавала каля 16 адсоткаў выбаршчыкаў.
Сьведчаньне таго, што ўлады рыхтуюць маштабную фальсыфікацыю вынікаў датарміновага галасаваньня, было атрымана сёньня ўсімі незалежнымі беларускімі СМІ па электроннай пошце. Ананім, які прадставіўся членам участковай камісіі, заявіў пра тое, што на выбарчых участках пасьля іх закрыцьця адчыняюцца скрыні для галасаваньня: “Я зьўляюся членам участковай камісіі, і мне сталі вядомыя факты незаконных дзеяньняў афіцыйных асобаў па ўмяшальніцтву ў працэс галасаваньня. На адным з выбарчых участкаў пасьля ягонага закрыцьця былі адчыненыя скрыні для галасаваньня. Я думаю, што гэта было зроблена, каб даведацца, як ідзе галасаваньне. Калі такія самыя выпадкі былі на іншых участках, то можна ўжо вызначыць ці мае Лукашэнка неабходную падтрымку і прадпрыняць меры каб яе забясьпечыць. Я думаю, што датэрміновае галасаваньне і было арганізавана для таго, каб папярэдне ведаць як будзе ісьці галасаваньне 9 верасьня”, - гаворыцца ў лісьце.
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі распаўсюдзіў заяву, у якой гаворыцца пра намер Вашынгтону “дабіваццца фармаваньня 10 верасьня гэтага году кансалідаванай пазыцыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека, а таксама Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ адносна непрызнаньня вынікаў выбараў у Рэспубліцы Беларусь”. У якасьці абгрунтаваньня гэтага абвінавачваньня КДБ адзначае, што “ЗША рыхтуюць праэкт адпаведных заяваў з наступнымі тэзамі: масавыя фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня, аб недапушчэньні апазыцыі на тэрытарыяльныя выбарчыя вучасткі, аб недазволе міжнародным назіральнікам арганізаваць паралельны падлік галасоў, а таксама выкарыстаньне адміністратыўнага рэсурса ў вялікіх маштабах”. На гэта можна толькі сказаць, што ўсе пералічаныя “тэзы” цалкам падцьверджаныя на практыцы і гэтыя ўсе жахлівыя парушэньні заканадаўства ладзяцца не ЗША, а беларускімі ўладамі.
11:25, 08/09/2001
Сёньня, а 17.00 прадстаўнікі правабарончага цэнтра “Вясна” правядуць прэс-канферэнцыю, на якой яны маюць намер зрабіць заяву ў сувязі з прыняцьцем Цэнтрвыбаркамам рашэньня пазбавіць акрэдытацыі ўсіх назіральнікаў ад парвабарончага цэнтру “Вясна”. Праваабрончы цэнтар выставіў на прэзыдэнцкія выбары некалькі тысячаў назіральнікаў. Выключэньне іх з назіраньня ставіць пад сумнеў легітымнасьць выбараў. Прэс-канферэнцыя адбыдзецца па адрэсе плошча Свабоды, 23 (у рэдакцыі газэты “Рабочы”)
На сёньняшнім паседжаньні Цэнтрвыбаркам прыняў рашэньне пазбавіць акрэдытацыі ўсіх назіральнікаў ад праваабарончага цэнтру “Вясна”, якіх было некалькі тысячаў. А таксама дазволіў выдаваць бюлетэні для галасаваньня пры наяўнасьці ня толькі пашпарту, але й любога пасьведчаньня з фотаздымкам і пячаткаю.
Адзіны кандыдат у прэзыдэнты Беларусі ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімер Ганчарык заявіў у суботу, што ў краіне рыхтуецца буйнамаштабная парвакацыя, да якой дэмакратычныя сілы ня маюць адносінаў. На прэс-канферэнцыі ў Менску Ганчарык паведаміў, што сярод менчукоў распаўсюджаныя ўлёткі ад імя невядомага аб’яднаньня, якая называе сябе “Беларускай вызвольнай арміяй”.
Шасьці членам Сацыял-Дэмакратычнай Партыі Швэцыі адмовілі ва ўязных візах і акрэдытацыі ў якасьці назіральнікаў за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі 9 верасьня. “Цікавы факт: спачатку беларускія ўлады запрасілі нашых назіральнікаў, а пасьля адмовілі ў візах”, - заявіў Оскар Стэнстрэм, намесьнік сакратара па міжнародных зносінах Швэцыі. У візах адмовілі Оскару Стэнстрэму, Соньні Фрэдэрыксану, Сюзане Ліф-Гаррыці, Лізе Пэллінг, Эрыку Кліффарду і Крыстэру Німану.
Учора а другой палове дня да каардынатара па Савецкім раёне г.Менску Аляксею Галічу паступіла інфармацыя, што спрабуюць выдаліць з участка №61 назіральніка ад «Таварыства беларускай мовы» Алеся Дземьяненка. Аляксей Галіч, маючы пры сабе пасьведчаньне журналіста, прыехаў на вучастак і спрабаваў высьветліць прычыну выдаленьня назіральніка. Падастаўленае пасьведчаньне старшыня участковай камісіі Радын Андрэй Леанардавіч зьмяў і кінуў. У адказ на гэтыя дзеяньні А.Галіч назваў старшыню камісіі мярзотнікам. Пасьля гэтага выклікалі дзяжурнага міліцыянта, нарад міліцыі з РАУС Сваецкага раёну і складаньне пратаколу на Аляксея Галіча па арт.156 КаАП РБ (дробнае хуліганства).
Канфіскавана тэхніка ў магілёўскай філіі Фонду імя Льва Сапегі і шклоўскай філіі Рэспубліканскага клюбу выбаршчыкаў. 6 верасьня вечарам у офіс магілёўскай філіі Фонду імя Льва Сапегі ўварваліся каля 15-ці супрацоўнікаў міліцыі. Без тлумачэньня сваіх дзеяньняў і без прад’яўленьня адпаведных дакумэнтаў яны канфіскавалі ўсю аргтэхніку, якая знаходзілася ў офісе. Кіраўніку філіі Ўладзімеру Шанцаву не паведамілі куды вывозіцца абсталяваньне арганізацыі. Канфіскавана – тры кампутары, факс.
7 верасьня ў Шклове былі затрыманыя каардынатар ГІ “Незалежнае назіраньне” Аляксандар Фёдараў і назіральнік Уладзімер Восіпаў. Па папярэдніх дадзеных, яны дастаўленыя ў пракуратуру. Іншага каардынатара ГІ “Незалежнае назіраньне” па Магілёву, Пётра Мігурскага выклікалі ў пракуратуру. Ямы прызначылі зьявіцца 7 верасьня а 22.00. У пракуратуры яго пратрымалі каля 2-х гадзінаў. Пракуратуру цікавіла фінансаваньне кампаніі па назіраньню. У гэты ж дзень, позна вечарам, у Крычаве былі адключаныя тэлефоны штабу “Незалежнае назіраньне” і арганізацыі “Контакт-цэнтар”, якая прымае актыўны ўдзел у кампаніі незалежнае назіраньне і паралельнага падліку галасоў.
Паводле інфармацыі, якая паступіла ад назіральнікаў ГІ “Незалежнае назіраньне”, за 7 верасьня датэрмінова прагаласавала 4,6% выбаршчыкаў. Такім чынам, за чатыры дні датэрміновага галасаваньня прагаласавала па краіне 13% выбаршчыкаў. Інфармацыя па праграме паралельнага падліку галасоў сабраная з 6,37% усіх участкаў Рэспублікі Беларусь. Участкі былі адабраныя метадам сацыялягічнай выбаркі і раўнамерна прадстаўляюць усе рэгіёны краіны.
Министерство иностранных дел Беларуси заготовило типовые заявления, выводы и заключения так называемых международных наблюдателей, т.е. подкупленных зарубежных сторонников режима Лукашенко. В этих документах уже признается легитимность выборов президента страны. В четверг, 6 сентября министр иностранных дел Хвостов дал письменное указание всем сотрудникам МИДа, которые сопровождают этих наблюдателей, добиваться подписания этих документов, причем делать это 9 сентября в день выборов. В то же время Ермошина недавно призвала реальных международных наблюдателей воздерживаться от любых комментариев до окончания выборов. Пресс-центр Хартии’97 приводит тексты распоряжения Хвостова, три варианта заключения и выводы, которые должны подписать «наблюдатели».
Буйная незалежная газэта “Народная воля” выйшла сёньня з вялізнай белай плямаю на першай паласе. На гэтым мейсцы ў рэдакцыйным варыянце газэты стаяў макет “Сустрэнем перамогу разам!” з заклікам да чытачоў прыйсьці а 20.05 9 верасьня на Кастрычніцкую плошчу ў Менску, каб адзначыць там перамогу адзінага кандыдата ад апазыцыі на выбарах прэзыдэнта. Аднак цэнзар ад Дзяржкамдруку Глушакоў, які ў апошнія дні ажыцьцяўляе антыканстытуцыйную папярэднюю цэнзуру на друкарні, зьняў гэты макет з газэты. Абураныя журналісты адмовіліся замяніць белую пляму якім-небудзь артыкулам. Газэта ў знак пратэсту выйшля зь белаю плямаю.
Голавапаголеных маладых людзей заўважылі ўчора вечарам у раёне менскай Плошчы Перамогі. Яны раздавалі мінакам улётку, блага адкапіраваную на ксэраксе. Пад шапкаю “Беларускай вызвольнай арміі” ва ўлётцы гучаў заклік да штурму рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Пазьней такая самая паперка была раскіданая па паштовых скрынях некалькіх дамоў у цэнтры сталіцы. Міліцыя не кранула распаўсюджвальнікаў улёткі.
Старшыня Арганізацыі па Бясьпецы і Супрацоўніцтву ў Эўропе Мірчэ Джэоана выказаў 7 верасьня непакой адносна кампаніі, разьвязанай уладамі адносна КДБ і місіі КНГ у прыватнасьці ў сувязі з надыходам прэзыдэнцкіх выбараў.
У дзень выбараў прэзыдэнта Беларусі, 9 верасьня, “асаблівага ўзмацненьня” рэжыму нясеньня службы супрацоўнікамі ворганамі ўнутраных справаў не прадбачыцца. Пра гэта паведаміў у размове з карэспандэнтам БелаПАН прэс-сакратар МУС Зьміцер Партон. Міліцыя, запэўніў ён, будзе дзенічаць у адпаведнасьці з заканадаўствам. Так, напрыклад, супрацоўнікам ворганаў унутраных спрваў трэба будзе ахоўваць вучасткі для галасаваньня і падтрымаць там грамадзкі парадак. Аператыўна яны будуць падпарадкоўвацца старшыням участковых выбарчых камісіяў. Наогул, па словах Зьміцера Партона, дзеяньні праваахоўчых ворганаў будуць залежыць ад разьвіцьця сытуацыі. Яны, у прыватнасьці, гатовыя падтрымліваць правапарадак на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Нагадаем, што лідэры апазыцыі заклікалі грамадзянаў прыйсьці 9 жніўня а 20.05 на плошчу перад Палацам Рэспублікі і там чакаць вынікаў падліку галасоў.
Каля дзесятка чалавек было затрымана 7 верасьня ў Магілёве падчас распаўсюду агітацыйных матэр’ялаў у падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімера Ганчарыка. Як паведаміў БелаПАН юрыст абласнога штабу Ганчарыка Андрэй Куракоў. У Кастрычніцкім раёне Магілёву супроць двух актывістаў прадвыбарчай кампаніі адзінага кандыдата ўзбуджана крымінальная справа за супраціўленьне работнікам міліцыі. Прычым прадстаўнікоў штабу да затрыманых не дапусьцілі. У гэтым самым раёне быў складзены пратакол аб канфіскацыі недзяржаўных газэтаў у двух непаўнагадовых. Яшчэ некалькі непаўнагадовых магілёўчанаў былі затрыманыя ў Цэнтральным раёне гораду – на іх склалі адміністратыўныя пратаколы, канфіскаваныя агітацыйныя матэр’ялы.
У менскай штаб-кватэры грамадзкага аб’яднаньня “Задзіночаньне беларускіх студэнтаў" (ЗБС) прадстаўнікі праваахоўчых ворганаў 7 верасьня апісалі прадвыбарчыя матэр’ялы і атрыбутыку. “Нашае зьяўленьне ў штаб-кватэры ЗБС выклікана шэрагам прычынаў”, - паведаміла БелаПАН супрацоўнік пракуратуры Рэспублікі Беларусь Дар’я Лебедзева. Па ейных словах, “ёсьць скаргі, зьявяныя з тым, што ў апошні час у Менску распаўсюджваецца друкаваная прадукцыя невядомага паходжаньня”.
Цэнтвыбаркам праводзіць праверку па факту бясплатнага распаўсюду 5 верасьня газэты Адміністрацыі прэзыдэнта "Советская Белоруссия", у якой зьмяшчаліся агітацыйныя матэр`ялы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 7 верасьня паведаміла старшыня камісіі лідзія Ярмошына. Нагадаем, што 5 верасьня газэта, надрукаваная падвойным накладам, бясплатна раскідвалася па паштовых скрынях грамадзянаў. У нумары ўтрымліваліся агітацыйныя матэр`ялы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.У нумары была надрукаваная прадвыбарчая праграма Лукашэнкі і матэр`ял аб падрыхтоўцы заходнімі спэцслужбамі адхіленьня сёньняшняга прэзыдэнта ад пасады. На пытаньне журналістаў, ці будзе астатнім кандыдатам прадстаўленая магчымасьць паўторна апублікаваць у "Советской Белоруссии" свае прадвыбарчыя праграмы, старшыня камісіі адказала, што абавяжа друкаваны ворган Адміністрацыі прэзыдэнта зрабіць гэта толькі пасьля таго, як у апазыцыйных газэтах будзе надрукаваная праграма Аляксандра Лукашэнкі.
Цікавыя трансфармацыі ўжо адбываюцца з дзяржаўнаю прэсаю Беларусі, хоць прэзыдэнцкія выбары яшчэ не прайшлі, афіцыйныя выданьні паступова пераходзяць на бок Уладзімера Ганчарыка. Галоўная газэта Лукашэнкі “Советская Белоруссия” даўно запазычыла ў ЗУБРа калажы “Час выбіраць”, і зрабіла зь іх “Время выбора”. А вядомы бясплатны спэцвыпуск “СБ” выйшаў з шапкаю “От добра добра не ищут” побач з партрэтам Лукашэнкі, што яўна стала рэакцыяй на галоўны прадвыбарчы слаган Ганчарыка“Дабра вашему дому”. Шапку “Советской Белоруссии” варта разумець: "Такога дабра, як Лукашэнка, у нас поўна. так што дабра ад яго не чакайце - шукайце ў іншым месцы. Дзе? Згадайце слаган Ганчарыка".
Вечарам у пятніцу, напярэадні прызначанага а поўдні суботы паседжаньня Цэнтрвыбаркаму па рагзгляду скаргі Ўладзімера Ганчарыка на незаконны 3-4 гадзінны прамы радыёэфір з Палацу Рэспублікі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, апошні аб`явіў, што зноў выступіць са зваротам да выбаршчыкаў - на гэта раз а 21 гадзіне суботы і па тэлевізыі, і па радыё.
Акцыя ў падтрымку беларускай апазыцыі прайшла 7 верасьня ў брусэлі насупраць амбасады Беларусі ў Бельгіі поддержку белорусской оппозиции прошла 7 сентября в Брюсселе напротив посольства Беларуси в Бельгии. Более 30 белорусских беженцев собрались напротив посольства в знак солиданости акциям, которые проводились в этот день в двух белорусских городах - Минске и Лиде в День рождения исчезнувшего два года назад первого вице-спикера Верховного Совета 13 созыва Виктора Гончара. Акция проходила с целью привлечения внимания независимых обозревателей и общественность Бельгии на нынешнюю ситуацию в Беларуси, для того чтобы обратить внимания масс на то. как недемократично проходят выборы президента Беларуси. Под знаменами бело-красно-белого цвета, БНФ и ОГП участники держали плакаты с надписями на белорусском, русском, французском и английском языке: "ХОТИМ ЗНАТЬ ПРАВДУ , ГОНЧАР, КРАСОВСКИЙ, ЗАХАРЕНКО, ЗАВАДСКИЙ --- КТО СЛЕДУЮЩИЙ? , "МИЛОШЕВИЧ ГОТОВ. ЛУКАШЕНКО СЛЕДУЮЩИЙ" , "СТОП ЛЖИ" , "РАВНЫЕ УСЛОВИЯ ВСЕМ КОНДИДАТАМ" , "В БЕЛАРУСИ СОЗДАН ЭСКАДРОН СМЕРТИ" и другие.
Сямён Домаш, кіраўнік палітычнага савету штабу адзінага кандыдата Ўладзімера Гачарыка, заклікае грамадзянаў Беларусі зрабіць 9 верасьня “правільны выбар” і прагаласаваць за адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Пра гэта гаворыцца ў звароце Домаша да беларускага народа. “9 верасьня ў нашай краіне пройдуць выбары другога прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Заўтра Беларусь стане на гістарычным раздарожжы. І ад нас з вамі залежыць, куды яна накіруецца ў трэцім тысячагодзьдзі – ці на ўласную дарогу, каб ісьці па ёй да сваёй будучыні, ці на крутую сьцяжынку, якая блытаецца на збочынах чужой дарогі”, - гаворыцца ў звароце Домаша. На такую “лёсаносны рубеж”, падкрэсьлівае ён , беларусы “павінны выходзіць з пачуцьцём адказнасьці перад гісторыяй, перад сваімі дзецьмі і ўнукамі”. Менавіта пачуцьцё грамадзянскай адказнасьці павінна аб’яднаць беларусаў у гэты пэрыяд. Чытайце тэкст звароту цалкам.
У эфіры мясцовай тэлевізыі старшыня Гарадзенскай вабласной выбарчай камісіі Мікалай Прысада падчас інтэрвію сказаў, што “ мы ня маем іншага шляху на гэты момант, у нас няма іншага кандыдата, якому можна было б даверыць краіну на наступныя пяць гадоў. І ня толькі краіну”. Таксама ў гэтым інтэрвію Мікалай Прысада заявіў, што сам будзе галасаваць за Аляксандра Лукашэнку.
За час правядзеньня датэрміновага галасаваньня ў менскіх вну назіраюцца масавыя парушэньні заканадаўства і канстытуцыйных правоў студэнтаў. Асабліва жорстка пачала дзейнічаць адміністрацыя БДПА. Намесьнік дэкана будаўнічага факультэту Саяпін пагражаў студэнтаў, што “той, хто не прагаласуе датэрмінова, пасьля выбараў будзе выключаны з Акадэміі і выселены з інтэрнату”. Гэтыя пагрозы вымушаюць студэнтаў адмовіцца ад права гарантаванага ім арт.5 Выбарчага кодэксу – вырашаць самім, прымаць удзел у выбарах ці не. Такія самыя парушэньні зафіксаваныя ў беларускай акадэміі мастацтваў, у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі й радыёэлектронікі, на факультэце журналістыкі БДУ, у медынстытуце і іншых навучальных установах.
Як паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, у мінулы панядзелак кіраўніцтву Белтэлерадыёкампаніі, у прыватнасьці, Зімоўскаму было вынесена чарговае (гледзячы на ўсё, кітайскае) папярэджаньне. Падставаю для гэтага стала абнародаваньне ў праграме “Рэзананс” рэйтынгаў кандыдатаў у прэзыдэнты і прадказаньне перамогі А.Лукашэнкі. Артыкул 46 частка 12 выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь кажа, што за апошнія дзесяць дзён да выбараў не дапускаецца апублікаваньне вынікаў апытаньня грамадзкай думкі, зьвязаных з выбарамі і прагнозам.
Более половины россиян не придают значения тому, кто победит на президентских выборах в Беларуси. Как следует из результатов опроса, проведенного Фондом общественного мнения в начале сентября, 52 процентов россиян считают, что им лично не важно, кто одержит победу на выборах главы государства в Беларуси. Симпатизируют Лукашенко 22 проц россиян, 23 проц занимают нейтральную позицию, 11 проц предпочитают других кандидатов, а 44 процента затрудняются ответить на этот вопрос.