Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зафіксаваныя масавыя парушэньні канстытуцыйных правоў студэнтаў 11:03, 08/09/2001
За час правядзеньня датэрміновага галасаваньня ў менскіх вну назіраюцца масавыя парушэньні заканадаўства і канстытуцыйных правоў студэнтаў. Асабліва жорстка пачала дзейнічаць адміністрацыя БДПА. Намесьнік дэкана будаўнічага факультэту Саяпін пагражаў студэнтаў, што “той, хто не прагаласуе датэрмінова, пасьля выбараў будзе выключаны з Акадэміі і выселены з інтэрнату”. Гэтыя пагрозы вымушаюць студэнтаў адмовіцца ад права гарантаванага ім арт.5 Выбарчага кодэксу – вырашаць самім, прымаць удзел у выбарах ці не. Такія самыя парушэньні зафіксаваныя ў беларускай акадэміі мастацтваў, у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі й радыёэлектронікі, на факультэце журналістыкі БДУ, у медынстытуце і іншых навучальных установах.
Адзначым, што запужаныя студэнты зьвяртаюцца за дапамогаю ў правабарончы цэнтар “Вясна”, але пісаць скаргі ў пракуратуру адмаўляюцца. Нават студэнты вядучага юрыдычнага факультэту краіны – юрфаку БДУ, не рашаюцца сказаць “Не!” дэкану Гадунову і ягонаму намесьніку Сатоліну, якія абыходзілі інтэрнат па пр.Машэрава,9 з прапановаю прагаласаваць датэрмінова. Трэба ўлічыць, што ў гэтым працэсе прымусовага галасаваньня не абыйшлося без дапамогі членаў выбарчай камісіі, бо ў адміністрацыі вну дакладна ведаюць, хто са студэнтаў інтэнату не прагаласаваў.