|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Сямён Домаш заклікае беларусаў ісьці на выбары з пачуцьцём адказнасьці за дзяцей і ўнукаў 11:05, 08/09/2001 “Паважаныя Грамадзяне Беларусі! 9 верасьня ў нашай краіне пройдуць выбары другога Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Праз 3 дні Беларусь стане на гістарычным раздарожжы, і ад нас з Вамі будзе залежыць, куды яна накіруецца ў трэцім тысячагодзьдзі – ці на ўласную дарогу, каб ісьці па ёй да сваёй будучыні, ці на крутую сьцяжынку, якая блытаецца на збочынах чужой дарагі”, - гаворыцца ў звароце Домаша. На такую “лёсаносную мяжу”, падкрэсьлівае ён , беларусы “павінны выходзіць з пачуцьцём адказнасьці перад гісторыяй, перад сваімі дзецьмі і ўнукамі. Самыя лепшыя якасьці нашага народу – працаздольнасьць, сумленнасьць, ініцыятыўнасьць, талерантнасьць, дабрыня – павінны працаваць для Беларусі. Нас усіх павінна аб’ядноўваць пачуцьцё грамадзянскай адказнасьці за лёс нашай Радзімы. Гэтыя словы заклікаюць усіх, хто зьяўляецца сапраўдным патрыётам нашай Айчыны, разам будаваць “Дом Наш – Беларусь”. Наш народ мае багатую і славутую гісторыю. За намі стаіць ваяры Грундвальскай бітвы, дзяржаўныя дзеячы Вялікага княства Літоўскага, героі нацыянальна-вызвольных паўстаньняў, апосталы нацыянальнага адраджэньня пачатку ХХ стдз., барацьбіты супраць фашызму апошняй вайны. Мы з Вамі павінны быць годнымі нашай вялікай гісторыі. Асобна зьвяртаюся да маладых людзей, якія ўвасабляюць сабой будучую Беларусь. Тую Беларусь, да якой мы імкнемся, якую мы будуем у сваіх марах. А хутка пабудуем і ў рэальным жыцьці. Сёньня, як ніколі, мы разам з Вамі павінны сілаю свайго духу аджывіць тыя каменныя раўнадушныя сэрцы, якіях яшчэ шмат у нашай краіне. Мы маем адзіна любімую – Беларусь. Усе мы хочам, каб нашая краіна была свабоднай і багатай, а яе людзі шчасьлівымі. І ажыцьцявіць гэта можна, толькі калі мы ўсе разам пабудуем “Дом Наш – Беларусь”, у якім нам жыць. Толькі разам мы зможам рэалізаваць сваю “беларускую мару”. Мы зможам гэта зрабіць, і так будзе, калі 9 верасьня зробім правільны выбар! А правільны выбар – гэта выбар Уладзімера Ганчарыка, зь якім мы зьвязваем надзею на лепшую будучыню нашай дзяржавы. Я ўпэўнены , што так і будзе. Асабіста я веру ў гэта! Маё сэрца баліць за родную Беларусь і таму я жадаю Ўладзімеру Ганчарыку перамогі, а ўсяму беларускаму народу шчасьця і дабрабыту!”. На гэты час Сямён Домаш знаходзіцца ў 1-м клінічным шпіталі Менску з дыягназам “гіпертанічная крыза”. Паводле апошняй інфармацыі, Домашу прыйдзецца правесьці там яшчэ два тыдні.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|