Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У адчайнай спробе ўтрымаць уладу Лукашэнка йдзе на новыя парушэньні закону 11:07, 08/09/2001, www.yusnews.com
Вечарам у пятніцу, напярэадні прызначанага а поўдні суботы паседжаньня Цэнтрвыбаркаму па рагзгляду скаргі Ўладзімера Ганчарыка на незаконны 3-4 гадзінны прамы радыёэфір з Палацу Рэспублікі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, апошні аб`явіў, што зноў выступіць са зваротам да выбаршчыкаў - на гэта раз а 21 гадзіне суботы і па тэлевізыі, і па радыё.
Нагадаем, што п.2 Пастанаўленьня ЦВК ад 25 ліпеня кажа: "На падставе ліміту часу, прадастаўленага ў Цэнтральную камісію нацыянальнай дзяржаўнай радыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь, кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь мае права на два выступы па рэспубліканскай дзяржаўнай тэлевізыі і на два выступы па першай праграме рэспубліканскага радыё. Працягласьць аднаго выступу - ня больш за 30 хвілінаў".
Пры гэтым другі пункт, у адрозьненьні ад ад першага - аб дзяржаўных газэтах, - не ўдакладняе, што выступ павінен быць зьвязаны з прадвыбарчай праграмаю. Так што Лукашэнка меў права на гадзіну эфіру на ТБ і столькі сама на радыё.
Пункт 4 той самай пастановы пастанавіў: "Эфірны час для выступаў кандыдатаў у Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца па рабочых днях з 21 жніўня 2001г. па рэспубліканскай тэлевізыі з 18 гадзінаў 30 хвілінаў да 19 гадзінаў 30 хвілінаў. а па рэспубліканскаму радыёвяшчаньню - з 8 да 9 гадзінаў".
У іншы час выступы кандыдатаў не прадугледжаныя. Цэнтрвыбаркам прадугледзіў і пакараньне для парушальніка. Згодна пункту 9 ягонай пастановы, у выпадку "парушэньня прынцыпу роўных умоваў выдзяленьня эфірнага часу, па патрабаваньню Цэнтральнай камісіі кандыдату мусіць быць прадастаўлены эфірны час".
Відавочна, што Сяргей Гайдукевіч і Ўладзімер Ганчарык іншага эфірнага часу не атрымаюць. Міжнародныя назіральнікі адзначаюць, што ісьці ў іхнай прысутнасьці на такое грубае парушэньне выбарчага кодэксу і пастановы ЦВК Аляксандра Лукашэнкі прымушаюць ягоны надзвычай нізкі рэйтынг і вялікі страх прайграць выбары. Аднак экспэрты па псыхылёгіі лісыць, што такое бесцырымоннае навязваньне кандыдата можа атрымаць зваротны эфэкт, і пасьля трансьляцыі вечарам у суботу ў Лукашэнкі стане ячшэ менш прыхільнікаў.