Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Газэты Лукашэнкі паступова пераходзяць на бок Ганчарыка 11:08, 08/09/2001, www.yusnews.com
Цікавыя трансфармацыі ўжо адбываюцца з дзяржаўнаю прэсаю Беларусі, хоць прэзыдэнцкія выбары яшчэ не прайшлі, афіцыйныя выданьні паступова пераходзяць на бок Уладзімера Ганчарыка. Галоўная газэта Лукашэнкі “Советская Белоруссия” даўно запазычыла ў ЗУБРа калажы “Час выбіраць”, і зрабіла зь іх “Время выбора”. А вядомы бясплатны спэцвыпуск “СБ” выйшаў з шапкаю “От добра добра не ищут” побач з партрэтам Лукашэнкі, што яўна стала рэакцыяй на галоўны прадвыбарчы слаган Ганчарыка“Дабра вашему дому”. Шапку “Советской Белоруссии” варта разумець: "Такога дабра, як Лукашэнка, у нас поўна. так што дабра ад яго не чакайце - шукайце ў іншым месцы. Дзе? Згадайце слаган Ганчарыка".
Праз пару дзён у “СБ” на тым самым месцы першай старонкі зьявіўся назоў “Тепло нашему дому”. А “Народная газета” у той дзень перайшла на бок апазыцыі: дала вытрымку з інтэрвію Ганчарыка беларускай службе Радыё Свабода, прычым на "тарашкевіцы", а таксама перадрукавала фрагмэнты лепшых матэр`ялаў апазыцыйных газэтаў: шапку "Народнай волі" з паведамленьнем аб ііснаваньні цэнзара ў прыватнай друкарні. Здымак Ганчарыка з надпісам “На лыжах па асфальце я бегаць ня буду", загалоўкі 27 гадоў ілжы і падману. Ці можа ілгун быць прэзыдэнтам краіны?" і "Сівакоў плаціў грошы за сьмерць і Захаранку, і Ганчара, і Красоўскага", "Іх забівалі імем прэзыдэнта" і "Бацька адпачывае. У кіраўніка няма жонкі?", "Дзе грошы, Рыгоравіч? і "Палітычны шулер, які хлусіць часьцей, чым есьць, ня мусіць быць прэзыдэнтам Беларусі!" Страшна ўявіць, якія матэр`ялы і загалоўкі зьявяцца ў афіцыйных СМІ пасьля перамогі ганчарыка, калі ўжо зараз там друкуюць ТАКОЕ.