Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня АБСЭ выказвае занепакоенасьць кампаніяй, разьвязанай уладамі вакол КНГ 11:14, 08/09/2001
Старшыня Арганізацыі па Бясьпецы і Супрацоўніцтву ў Эўропе Мірчэ Джэоана выказаў 7 верасьня непакой адносна кампаніі, разьвязанай уладамі адносна КДБ і місіі КНГ у прыватнасьці ў сувязі з надыходам прэзыдэнцкіх выбараў.
Па словах Джэоаны, дзейнасьць Кансультатыўна-назіральнае Групы праводзіцца ў адпаведнасьці з мандатам і рашэньнямі Стамбульскай Дэклярацыі АБСЭ ад 19 лістапада 1999г. падпісанай усімі дзяржавамі-удзельніцамі,уключна зь Беларусьсю. КНГ ня мае абсалютна ніякіх адносінаў да дзейнасьці выведкі ў сувязі з надыходзячымі выбарамі.
КНГ і ейны кіраўнік актыўна падтрымліваюць разьвіцьцё дэмакратычных інстытутаў і працэдураў, што ўключае ў сябе цеснае супрацоўніцтва як з афіцыйным, так і недзяржаўным бакамі. На жаль, супрацоўніцтва паміж беларускімі ўладамі і АБСЭ і ініцыіраваныя ёй місіі кіруюцца капенгагенскімі і парыскімі дамовамі 1990г., а таксама спэцыялізаванымі дамовамі па супрацоўніцтву зь Беларусьсю, як гэта абумоўлена ў Стамбульскай Дэклярацыі.
Старшыня АБСЭ заклікае беларускія ўлады спыніць неабгрунтаваную кампанію, накіраваную супроць главы КНГ у Беларусі і аднавіць супрацоўніцтва з КНГ на падставе адпаведных дакумэнтаў ў духу Стамбульскай Дэклярацыі, якая схіляе КНГ да цеснага супрацоўніцтва з уладамі, апазыцыйнымі партыямі і няўрадавымі арганізацымі з мэтаю замацаваньня дэмакратычных інстытутаў і захаваньня Беларусьсю абавязацельстваў, якія яна ўзяла на сябе ў рамках АБСЭ.