Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Голавапаголеных маладых людзей заўважылі ўчора вечарам у раёне менскай Плошчы Перамогі. Яны раздавалі мінакам улётку, блага адкапіраваную на ксэраксе. Пад шапкаю “Беларускай вызвольнай арміі” ва ўлётцы гучаў заклік да штурму рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Пазьней такая самая паперка была раскіданая па паштовых скрынях некалькіх дамоў у цэнтры сталіцы. Міліцыя не кранула распаўсюджвальнікаў улёткі.
Улётка была напісаная тарашкевіцкім правапісам і высокім словам:
“Прамаскоўска-кадэбісцкая дыктатура на Беларусі ідзе да скону. Патрэбен яшчэ адзін штуршок, каб жудасная расейская навала, якая стагоддзямі смактала беларускую кроў, зьгінула ў безданьні. Адсяньня, альбо ніколі!”
Далей ва ўлётцы гучаць заклікі да захопу адміністратыўных будынкаў, падпальваньню машынаў, зьбіцьця міліцыянтаў і гэтак далей.
Такія “выкіды” інфармацыі ажыцьцяўляюцца беларускімі спэцслужбамі кожны раз, калі ў грамадзтве нарастае сацыяльнае напружаньне. Запужаць, спыніць людзей лёзунгамі і радыкальнымі заклікамі – мэта такіх мерапрыемстваў. Дарэчы, публікацыі з “крыніцаў” у некаторых газэтах аб спэцыяльным рэжыме нясеньня службы менскай міліцыяй, аб падрыхтоўцы спэцназу – з той самай сэрыі.
Дэмакратычныя сілы краіны ня раз заяўлялі, што галоўная іхняя зброя – негвалтоўнасьць. Людзі маюць поўнае права прыйсьці пасьля сканчэньня выбараў у цэнтар гораду і спакойна чакаць там аб’яўленьня вынікаў. Баяцца павінен дыктатар, супраць якога прагаласуе народ.