Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Белыя плямы” на старонках “Народнай волі” 11:16, 08/09/2001
Буйная незалежная газэта “Народная воля” выйшла сёньня з вялізнай белай плямаю на першай паласе. На гэтым мейсцы ў рэдакцыйным варыянце газэты стаяў макет “Сустрэнем перамогу разам!” з заклікам да чытачоў прыйсьці а 20.05 9 верасьня на Кастрычніцкую плошчу ў Менску, каб адзначыць там перамогу адзінага кандыдата ад апазыцыі на выбарах прэзыдэнта. Аднак цэнзар ад Дзяржкамдруку Глушакоў, які ў апошнія дні ажыцьцяўляе антыканстытуцыйную папярэднюю цэнзуру на друкарні, зьняў гэты макет з газэты. Абураныя журналісты адмовіліся замяніць белую пляму якім-небудзь артыкулам. Газэта ў знак пратэсту выйшля зь белаю плямаю.
Нагадаем, за некалькі дзён да гэтага Глушакоў такім самым чынам зьняў з газэты прадвыбарчы калаж адзінага кандыдата Ўладзімера Ганчарыка. Рэдакцыі прыйшлося тэрмінова шукаць замену. І зараз – новы факт цэнзуры.
А да гэтага “белыя плямы” зьяўляліся на старонках “Предпринимательской газеты”, якая спрабавала апублікаваць матэр’ялы, няўгодныя лукашэнкаўскаму цэнзару.