Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За чатыры дні датэрмінова прагаласавалі 13% выбаршчыкаў 11:18, 08/09/2001
Паводле інфармацыі, якая паступіла ад назіральнікаў ГІ “Незалежнае назіраньне”, за 7 верасьня датэрмінова прагаласавала 4,6% выбаршчыкаў. Такім чынам, за чатыры дні датэрміновага галасаваньня прагаласавала па краіне 13% выбаршчыкаў. Інфармацыя па праграме паралельнага падліку галасоў сабраная з 6,37% усіх участкаў Рэспублікі Беларусь. Участкі былі адабраныя метадам сацыялягічнай выбаркі і раўнамерна прадстаўляюць усе рэгіёны краіны.
Што да ацэнкі працы камісіі і выкананьне імі патрабаваньняў выбарчага заканадаўства, то яна ўпала з 3,5 да 3,1 балаў.
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферундумаў сёньня не падводзіла вынікаў датэрміновага галасаваньня 7 верасьня. Прычына, якая ўказваецца прэс-службай ЦВК – даць магчымасьць адпачыць камісіям перад днём галасаваньня.