Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сацыял-дэмакратам Швэцыі адмовілі ва ўязных візах 11:22, 08/09/2001
Шасьці членам Сацыял-Дэмакратычнай Партыі Швэцыі адмовілі ва ўязных візах і акрэдытацыі ў якасьці назіральнікаў за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі 9 верасьня. “Цікавы факт: спачатку беларускія ўлады запрасілі нашых назіральнікаў, а пасьля адмовілі ў візах”, - заявіў Оскар Стэнстрэм, намесьнік сакратара па міжнародных зносінах Швэцыі. У візах адмовілі Оскару Стэнстрэму, Соньні Фрэдэрыксану, Сюзане Ліф-Гаррыці, Лізе Пэллінг, Эрыку Кліффарду і Крыстэру Німану.
У сувязі з гэтым, Брытта Лежон, міністар па пытаньнях дэмакратыі швэдзкага ўраду, будзе прымаць удзел у дэманстрацыі за свабоду Беларусі. Акцыя прызначаная на 8 верасьня і пройдзе ў Стакгольме. Ейныя ўдзельнікі выступяць у падтрымку свабодных і дэмакратычных выбараў на Беларусі. Сярод выступоўцаў будуць таксама і высокапастаўленыя асобы Швэцыі. Акрамя сп.Лежон, у акцыі будуць прымаць удзел Ларс Лэйонборг, старшыня Лібэральнай партыі, Марыя Ерманно, старшыня швэдзкага таварыства барацьбы за мір, Горан Леннмаркер, намесьніка старшыні Сталага Камітэту Парлямэнту па міжанродных зносінах. Мэтаю маніфестацыі будзе азнаямленьне грамадзянаў з прадвыбарчай сытуацыяй на Беларусі.