Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня, а 17.00 прадстаўнікі правабарончага цэнтра “Вясна” правядуць прэс-канферэнцыю, на якой яны маюць намер зрабіць заяву ў сувязі з прыняцьцем Цэнтрвыбаркамам рашэньня пазбавіць акрэдытацыі ўсіх назіральнікаў ад парвабарончага цэнтру “Вясна”. Праваабрончы цэнтар выставіў на прэзыдэнцкія выбары некалькі тысячаў назіральнікаў. Выключэньне іх з назіраньня ставіць пад сумнеў легітымнасьць выбараў. Прэс-канферэнцыя адбыдзецца па адрэсе плошча Свабоды, 23 (у рэдакцыі газэты “Рабочы”)