Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Віцебску была адчынена скрыня, дзе знаходзіцца каля 16% галасоў выбаршчыкаў 11:28, 08/09/2001
Член участковай выбарчай камісіі №46 у Першамайскім раёне гораду Віцебска Галіна Магучая 7 верасьня знайшля сьляды адкрыцьця скрыні для датэрміновага галасаваньня – адкрыцьцё незаконнага, паколькі рабілася яно ў адсутнасьці членаў выбарчай камісіі. З гэтай нагоды Галіна Магучая зьвярнулася з заяваю да старшыні камісіі. Аднак ніякіх бачных дзеяньняў з боку кіраўніцтва камісіі не было: скрыня выкарыстоўвалася па-ранейшаму. Да канца дня 7 верасьня на выбарчым участку №46 датэрмінова прагаласавала каля 16 адсоткаў выбаршчыкаў.
Даведаўшыся пра незаконнае адкрыцьцё скрыні, грамадзкі назіральнік у раённай выбарчай камісіі Ада Баброва 7 верасьня зьвярнулася з адпаведнай заяваю да пракурора. Адзначыўшы, што гэты выпадак падпадае пад дзеяньне ня толькі Выбарчага, але і Крымінальнага кодэксу, назіральнік папрасіла прыняць меры пракурорскага ўзьдзеяньня. Яна не выключае, што пры адкрыцьці скрыні адбылася падмена бюлетэняў для галасаваньня.