Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польскі журналіст сфатаграфаваў ліпавы бюлетэнь 11:29, 08/09/2001
Журналіст польскай газэты “Тыгоднік Тухольскі” Славамір Гжмель назіраў за ходам датэрміновага галсаваньня 7 верасьня на вучастку №12 Першамайскага раёну Віцебску. У адной з кабінак для галасаваньня ён знайшоў бюлетэнь з адзнакаю “так” насупроць прозьвішча кандыдата ў прэзыдэнты А.Лукашэнкі. Сп. Гжмель, сфатаграфаваў знойдзены дакумэнт і зьвярнуўся да членаў выбарчай камісіі з просьбаю прызнаць гэты дакумэнт несапраўдным. Старшыня камісіі апусьціў яго ў скрыню для галасаваньня. Гэты момант таксама быў зафіксаваны фотакамераю журналіста.
Па факту парушэньня арт.5 Выбарчага Кодэксу РБ назіральнікі падалі заяву пракурору Першамайскага раёну г.Віцебска і ў вабласную камісію. Да заявы прыкладаюцца фотаздымкі зробленыя Лукашэнкам.
Трэба зазначыць, што згодна арт.51 ВК РБ, працэс галасаваньня арганізуецца так, каб члены камісіі змаглі сачыць за яго ходам. Падчас галасаваньня на гэтым выбарчым участку членамі камісіяў і назіральнікамі не было зафіксавана выпадку, каб хтосьці, на выхадзе з кабінкі, ня кінуў бюлетэнь у скрыню. Таму ягонае знаходжаньне можна расцэньваць, як элемент агітацыі – падказку выбаршчыкам за каго галасаваць.