|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У Магілёве зафіксавана вялікая колькасьць парушэньняў 11:01, 10/09/2001 1. Усе участковыя камісіі Магілёўскай вобласьці не дазваляюць прысутнічаць назіральнікам на вучастках для галасаваньня, спасылаючыся пры гэтам на ўказаньне Магілёўскай абласной камісіі. Мецяліца Н.Т. і сакратар камісіі Макаранка Л.В. патрабуюць ад журналістаў прад’яўленьня рэдакцыйнага заданьня і акрэдытацыі. Прадстаўнік пракуратуры вобласьці Пімашкоў О.Л. прызнаў гэтыя патрабаваньні незаконнымі, але вабласная камісія адмаўляецца падпарадкоўвацца ўказаньням пракурора. У той самы час Пімашкоў лічыць, што на пасьведчаньнях журналістаў мусіць быць фотаздымак (ва ўсіх пасьведчаньнях пазаштатных карэспандэнтаў газэты «Тыдневік Магілеўскі» пазначана, што пасьведчаньне сапраўднае пры прад’яўленьні пашпарту). Сп.Пімашкоў ня змог назваць артыкул закону, дзе ёсьць такое патрабаваньне. 2. Амаль усе участковыя камсііі ў Магілёўскай вобласьці (акрамя вучастку №109 Цэнтральнага раёну г.Магілёву) адмаўляюцца прадстаўляць інфармацыю аб колькасьці выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у датэрміновым галасаваньні, а таксама пра ход галасаваньня 9 верасьня 2001 г. 3. Практычна ва ўсіх залях, дзе адбываецца галасаваньне, прысутнічаюць міліцыянты, што не адпавядае частцы 3 артыкулу 13 . 4. На выбарчым вучастку №115 Цэнтральнага р-ну г. Магілёву (Магілёўскі гарадзкі шпіталь) галасаваньне было скончана каля 12 гадзінаў. Назіральнікі знайшлі сем пераносных скрыняў для галасаваньня, хоць ВК прадугледжвае ня болей за тры скрыні. 5. На вучастку галасаваньня №150 (в/частка №552 ОВД) галасаваньне было скончана а 10.00 раніцы пры яўцы 90% выбаршчыкаў (у асноўным гэта салдаты датэрміновай службы). Вынікі галасаваньня: 98% - Лукашэнка, Гайдукевіч – 2%, Ганчарык – 0%. 6. 9 верасьня Галіна Васільчанка (жонка каардынатара грамадзянскай ініцыятывы «Незалежнае назіраньне” Васільчанка Васіля Васільеіча) паведаміла, што зь вечара 5 верасьня зьнік ейны муж і ягонае месцазнаходжаньне невядомае. Па словах Галіны Васільчанкі, ейны зварот у Клімавіцкі РАУС застаўся без адказу. Работнікі Клімавіцкага РАУС адмаўляюцца адказваць, дзе знаходзіцца муж. Пры гэтым кажуць, што яны яшчэ хочуць папрацаваць у міліцыі. Раней Васільчанка В. В. быў зьбіты старшынём Клімавіцкага райвыканкаму Канавалавым В.В. за тое, што ён хацеў перадаць скаргу ў Клімавіцкую раённую камісію па выбарах. Толькі што стала вядома, што Васільчанка В.В., знаходзіцца ў Клімавіцкім РАУС па невядомых падставах. 7. 9 верасьня а 14 гадзіне пракурор Шклоўскага раёну Сьніткоў І. В. у адсутнасьці адвакату ўчыніў допыт каардынатара грамадзянскай ініцыятывы “Незалежнае назіраньне” па Шклоўскім раёне Мігурскага П.С. у сувязі з узбуджанай адносна яго крымінальнай справаю па арт. 192 КК Беларусі (нібы за фальсыфікацыю дакумэнтаў па вылучэньню назіральнікаў). На допыце прысутнічаў міжнародны назіральнік АБСЭ па назіраньню за выбарамі Марк Дзілэн. Лічу ўзбуджаную крымінальную справу правакацыяй з мэтаю застрашэньня назіральнікаў і ліквідацыяй незалежнага назіраньня за выбарамі ў Шклоўскім раёне. 8. Прыкладна а 18. 00 на вучастку №20 Ленінскага раёну г. Магілёву, побач з назіральнікам Калішэвічам В. В.у залі для галасаваньня прысутнічаюць два ўзброеных аўтаматамі міліцыянты. Гэты факт зьяўляецца грубым парушэньнем часткі 3 артыкулу 13 ВК і зьяўляецца мэтадам застрашэньня незалежнага назіральніка за паведамленьня назіральніка пра двойчы заплямбаваныя скрыні для датэрміновага галасаваньня (гл. п. 13). 9. Выбаршчык Зьміцер Барбарчанка прыйшоў для галасаваньня на вучастак №87/88 у СШ №38, і даведаўся, што за яго прагаласаваў невядомы чалавек. Члены выбарчай камісіі прапанавалі Барбарчанку закрэсьліць подпіс невядомага ў сьпісе выбаршчыкаў і падпісацца побач. Пасьля адмовы пад выглядам праверкі пашпарту яны забралі дакумэнт і не вярталі яго на працягу паўгадзіны. Акрамя таго, на тым самым лісьце сьпісу выбаршчыкаў Барбарчанка заўважыў некалькі такім самым чынам выкрэсьленых прозьвішчаў іншых выбаршчыкаў. 10. Выбаршчык Цівялюк І. І., зьявіўся галасаваць на выбарчы вучастак №24, і таксама знайшоў сваё прозьвішча сярод тых, хто прагаласаваў. Па словах старшыні выбарчай камісіі, за яго прагаласавала ягоная маці. Між тым, маці І.Цівелюка знаходзіцца на вёсцы, і на выбарчы вучастак не прыходзіла.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|