Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БГК патрабуе прызнаць прэзыдэнцкія выбары несапраўднымі
11:03, 10/09/2001

Беларускі Гэльсынскі камітэт (БГК) накіроўвае скаргу ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў. У дакумэнце ўтрымліваецца патрабаваньне прызнаць несапраўднымі выбары Прэзыдэнта краіны, праведзенныя 9 верасьня, - у сувязі з грубымі парушэньнямі беларускага заканадаўства і міжнародных стандартаў. Пра гэта раніцай 10 верасьня паведаміла журналістам старшыня БГК Тацяна Процька.

Па ейных словах, скарга, якая ўтрымлівае больш за сто старонак і заснаваная на сьведчаньнях, прадстаўленых грамадзянскай ініцыятываю “Незалежнае назіраньне”, уключае дэтальны аналіз усяго выбарчага працэсу. Факты кажуць пра тое, што прэзыдэнцкія выбары павінны быць прызаны несапраўднымі паколькі мелі месца сур’ёзныя парушэньні беларускага заканадаўства на розных стадыях выбарчага працэсу. У прыватнасьці, як адзначаецца ў дакумэнце, “назіральны працэс датэрміновага галасаваньня быў немагчымы”. Выбарчыя бюлетэні даставаліся са скрыняў і замяняліся. Мелі месца адміністратыўныя злоўжываньні: напрыклад, перавагі аддаваліся тым студэнтам, якія прагаласавалі датэрмінова, і мелі пакараньне тыя, хто гэтага не рабіў.

“Беларускае заканадаўства,- адзначыла Процька, - прадугледжвае накіраваньне скаргі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў на наступны дзень. Рашэньне Цэнтральнай камісіі можа быць пасьля абскарджана ў Вярхоўным судзе”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: