Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэжым сарваў паралельны падлік наласоў
11:04, 10/09/2001

Часткаю шырокамаштабнай праграмы назіраньня, якую праводзіла грамадзянская ініцыятыва “Незалежнае назіраньне” было ажыцьцяўленьне праэкту паралельнага падліку галасоў. Гэта распаўсюджанная ва ўсім сьвеце тэхналёгія, выкарыстоўваючы якую назіральнікі зьбіраюць, перадаюць і падлічваюць вынікі выбараў па сацыялягічна распрацаванай выбарцы выбарчых вучасткаў. Назіральнікі сабралі дадзеныя за 5 дзён датэрміновага галасаваньня. Штодзённа дадзеныя зьбіраліся ў сярэднем з 400 вучасткаў. У дзень выбараў, нягледзячы ні на што, яны сабралі каля 4/5 інфармацыі па сетцы. Але, у адрозьненьні ад дадзеных па яўцы падчас датэрміновага галасаваньня, сёньня яны ня могуць казаць пра сапраўднасьць вынікаў, якія атрымалі па датэрміновым галасаваньні.

Назіральнікі неаднаразова заяўлялі, што дадзеныя паралельнага падліку, па магчымасьці, павінны базавацца на дадзеных афіцыйных пратаколаў (неафіцыйных копіях, падпісаных членамі камісіяў). На жаль, гэтыя пляны не ажыцьцявіліся, таму што камісіі адмовіліся падпісваць копіі пратаколаў, тым самым, пазбаўляючыся яшчэ аднаго падцьверджаньня вынікаў на сваіх вучастках.

Пры адсутнасьці фармальнай інфармацыі ад выбарчых камісіяў, нашым назіральнікам прыйшлося разьлічваць на іх уласныя назіраньні і налічэньні. Але й тут камісіі не забясьпечылі мінімальныя стандарты празрыстасьці і грамадзянскага даверу да выбараў, а менавіта: ні ў адным з выпадкаў нашым назіральнікам вучастковыя камісіi не дазволілі назіраць за ўсім працэсам падліку галасоў і перадачы дадзеных.

Большасьць вучастковых камісіяў адмовіліся адкрыта параўноўваць яўку назіральнікаў з колькасьцю подпісаў у сьпісах выбаршчыкаў. Падлік бюлетэняў і ягоныя вынікі ў большасьці праводзіліся па ўсіх скрынях разам, таму праверыць сапраўднасьць дадзеных фінальнага пратаколу не ўяўлялася магчымым.

Назіральнікам ня далі магчымасьці азнаёміцца з так званымі “рабочымі пратаколамі”, дзе камісіі павінны былі запісваць вынікі галасаваньня асобна па датэрміновым галасаваньні, галасаваньні на даму і галасаваньню ў дзень выбараў на вучастку. Таксама сыстэма правядзеньня выбараў падрыхтавала сабе “палігон” для маніпуляцыяў з бюлетэнямі і фальсыфікацыяў у выглядзе датэрміновага галасаваньня.

Іншымі словамі, назіральнікі былі выключаныя з працэсу падліку галасоў і іхняй перадачы ў вышэйшыя камісіі да такой ступені, нібыта яны наогул не прысутнічалі на гэтым працэсе.

У сувязі з гэтым, мы ня маем падставаў сцьвярджаць, што вынікі, якія адтымалі, дакладныя. Выбарчыя камісіі маглі б падцьвердзіць нашыя вынікі, але адмовіліся. Па вышэй згаданых прычынах, гэта не маглі зрабіць таксама і незалежныя назіральнікі.

Такім чынам, Грамадзянская Ініцыятыва “Незалежнае назіраньне” заявіла, што ня мае права лічыць атрыманыя дадзеныя праэкцыяй канчатковых вынікаў выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 9 верасьня 2001 году. Таксама яна ня можа падцьвердзіць праўдзівасьць вынікаў, якія агучвае Цэнтральная Выбарчая Камісія, якая-небудзь арганізацыя ці асоба, у тым ліку, калі такія заявы робяцца ад імя ГІ “Незалежнае назіраньне”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: