Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ганчарык накіраваў у ЦВК скаргу з патрабаваньнем прызнаць прэзыдэнцкія выбары несапраўднымі
11:15, 10/09/2001

Адзіны кандыдат ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімер Ганчарык накіраваў у Цэнтрвыбаркам скаргу з патрабаваньнем прызнаць несапраўднымі прэзыдэнцкія выбары. “Скарга мае больш за 30 старонак і засноўваецца на зьвестках, прадстаўленых грамадзянскай ініцыятываю “Незалежнае назіраньне”, беларускім Гэльсынскім камітэтам, стуктурамі свайго выбарчага штабу. Ён дэтальна аналізуе ўвесь выбарчы працэс і парушэньні падчас ягонага парвядзеньня”, - заявіў Уладзімер Ганчарык.

Па словах кандыдата, выбарчыя камісіі ствараліся “з парушэньнем прынцыпу прадстаўніцтва”, іх фармаваньне не было празрыстым і “дало магчымасьць цалкам кантраляваць выбарчы працэс”. Дзяржаўны апарат і СМІ былі цалкам задзейнічаныя ў працы па перавыбраньню дзейнага прэзыдэнта. “Праз дзяржаўную прапаганду, цэнзуру, перасьлед незалежных СМІ і ўмяшальніцтва ўладаў у кампанію адзінага кандыдата выбаршчыкі не атрымалі яснага уяўленьня пра свой выбар. Ёсьць дакладная інфармацыя, што выбарчыя бюлетні даставаліся са скрыняў і замяняліся. У працэсе падліку галасоў незалежным назіральнікам не далі магчымасьці ажыцьцявіць свае функцыі, што пазбаўляе вынікі галасаваньня дакладнасьці”, - мяркуе Ганчарык. Як лічыць адзіны кандыдат, “тое, што адбылося, гэта не “изящная победа”, як выказаўся Лукашэнка, а добрая падробка. Мы настойваем на правядзеньні другога тура: мы маем дакладныя дадзеныя (пагрэшнасьць ня больш за 2%), што Лукашэнка мае 46% галасоў, а ў мяне – 40. Гэтыя лічбы атрыманыя ў тым ліку па выніках нашага ўласнага комплекснага назіраньня з дапамогаю нашых прадстаўнікоў у выбарчых камісіях. Лукашэнка падвоіў сабе працэнт галасоў – гэта як мінімум. Адбыўся жахлівы падман. Шляхам прававога бязьмежжа зьдзесьнена спроба захопу ўлады”.

“У выпадку непрызнаньня нашай скаргі абгрунтаванай мы будзем працягваць дабівацца непрызнаньня выбараў у тым ліку акцыямі пратэсту, асабліва ў Менску, дзе Лукашэнка ніяк ня мог перамагчы. Адна з акцыяў адбудзецца сёньня а 17.00 на Кастрычніцкай плошчы”,
- паведаміў Ганчарык.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Notiks Продажа ноутбуков ASUS
Меховой салон "Russian Winter" - пальто, шубы и головные уборы
www.bizmast.ru - бизнес магазин, бизнес под ключ в Москве