Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Больш за 80 актывістаў руху ЗУБР выйшлі калёнаю з Палацу прафсаюзаў, дзе яны правялі больш сутак. Трымаючы ў руках чатыры сьцягі арганізацыі, маўкліва прайшлі скрозь шэрагі супрацоўнікаў АМАПу, якія паважліва расступіліся перад зубрамі. Такім чынам, ЗУБР адрэагаваў на дзеяньні адзінага кандыдата Ўладзімера Ганчарыка, які насуперак сваім абяцаньням, кінуў іх адных і не зьявіўся сёньня ў дамоўлены час на Кастрычніцкую плошчу Менску.