Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Выбаркамы прызнаюць, што выганялі назіральнікаў з вучасткаў з дапамогаю міліцыі
11:02, 11/09/2001

Гомельская вабласная камісія па выбарах прэзыдэнта 10 верасьня фактычна прызнала, што аказвала супрацьдзеяньне назіральнікам у атрыманьні інфармацыі і якаснай працы на вучастках. Як заявіў на паседжаньні камісіі намесьнік яе старшыні Аляксандар Вусаў, “назіральнікі злоўжывалі сваімі паўнамоцтвамі, патрабуючы інфармацыю пра ход галасаваньня і іншыя зьвесткі”. “Найбольш настойлівых назіральнікаў з дапамогаю супрацоўнікаў УУС прыйшлося выводзіць за межы вучастку”, - сказаў Аляксандар Вусаў.

Камэнтуючы сытуацыю зь нядопускам да працы на вучастках у сямі раёнах вобласьці назіральнікаў ад Гомельскага вабласнога грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”, Вусаў паведаміў, што асабіста тэлефанаваў у раёны і прасіў за незалежных назіральнікаў. “Як бачыце, імкненьне ўрэгуляваць сытуацыю было, а вось ці прыслухаліся да маіх словаў на месцах – іншае пытаньне”, - сказаў намесьнік старшыні. Ён таксама паведаміў, што атрыманае ад “Грамадзянскіх ініцыятываў” а 16 гадзіне 9 верасьня заява аб нядопуску назіральнікаў у Ельскім праёне, было апертыўна разгледжана старшынём камісіі, як і трэба, у дзень галсаваньня, а адказ заявіцелю накіраваны праз пошту. Па інфармацыі БелаПАН, у Ельскім раёне так і не дапусьцілі да працы васьмёх назіральнікаў ад “Грамадзянскіх ініцыятываў”.

А тым часам, Аляксандар Вусаў падзякаваў выканаўчую ўладу, якая ўзяла на сябе ўсё тэхнічнае забесьпячэньне выбараў , і “кадры ўпраўленцкага рэсурсу”, якія таксама аказалі істотную дапамогу. Усё гэта, па словах Вусава, “прывяло да выніку, які прынёс пэўную карысьць – выбраньне Лукашэнкі”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: