Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня АБСЭ падзяляе вынікі міжнароднай абмежаванай місі назіраньня 11:10, 11/09/2001
Старшыня АБСЭ міністар замежных спрваў Румыніі Мірчэ Джэоана адзначае факт неадпаведнасьці праведзеных у Беларусі прэзыдэнцкіх выбараў 9 верасьня стандартам АБСЭ. Выбары павінны былі б стаць важкім этапам у дэмакратычным пераходзе Беларусі ў рэчышча агульнаэўрапейскага дэмакратычнага разьвіцьцця Беларусі, сцьвярджае старшыня АБСЭ. Старшыня АБСЭ таксама заявіў, што ён вітае ўзьнікненьне новых палітычных структураў у грамадзтве.
Новая палітычная кааліцыя, якая прадстаўляе шырокі спэктар сілаў, і пасьпяховая падрыхтоўка ёй вялікай колькасьці назіральнікаў за выбарамі, нараджаюць надзею на лепшае і служаць стымулам для далейшай падтрымкі дзейнасьці Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ на Беларусі па прасоўваньню дэмакратычных прынцыпаў, каштоўнасьцяў і працэдураў у краіне. Неабходна перавярнуць новую старонку ва ўзаемаадносінах паміж уладамі, дэмакратычнымі інстытутамі грамадзянскай супольнасьці і КНГ АБСЭ на чале з паслом Вікам, як і з іншымі стуктурамі АБСЭ, чыя дзейнасьць павінна аднавіцца і ўзмацніцца – дзеля грамадзянаў краіны ў імя захаваньня правоў асобы. Новыя распачынаньні такога роду дапамогуць Беларусі рушыць на сустрач эўрапейскай супольнасьці. Ізаляцыя дзяржавы будзе не ў інтарэсах беларускага народу і ня будзе садзейнічаць дэмакратычнаму разьвіцьцю грамадзятва.
З другога боку існуе неабходнасьць узмацніць супрацоўніцтва паміж інстытутамі і структурамі АБСЭ і грамадзкай супольнасьці з ягонымі структурамі. Гэта пажадана зрабіць разам з іншымі эўрапейскімі інстытутамі.